wd wp Пошук:

Каралеўства Астурыя

Статуя Пелая — першага караля Астурыі

Каралеўства Астурыя (астур.: Reinu d’Asturies) — першая хрысціянская дзяржава, утвораная на Пірэнейскім паўвостраве пасля заваявання мусульманамі маўрамі ў 718 годзе.

Каралеўства было заснавана Пелая, знатным вестготам, меркавана былым целаахоўнікам вестгоцкага караля Радэрыха, які паўстаў супраць Маўрытанскага ўрада Астурыі ў 718 годзе.

Неўзабаве пасля гэтага ён нанёс паражэнне маўрам у бітве пры Кавадонге — падзея, якое верагодна адносіцца да лета 722 года, хоць некаторыя крыніцы датуюць яе 718 годам, а некаторыя — 721 годам. Гэта дата фармальна лічыцца пачаткам Рэканкісты, але значэнне яе перабольшваць не варта, у VIII стагоддзі на паўвостраве не было сілы здольнай супрацьстаяць арабам. Пелая быў выбраны каралём маленькага каралеўства, якое ўключала ў сябе гарыстую тэрыторыю паўночна-заходняй часткі Іспаніі, заходней Краіны Баскаў, якая таксама была незалежна ад арабаў.

Пелая заснаваў Астурыйскую дынастыю, якая перажыла стагоддзі і паступова пашырыла межы каралеўства, пакуль уся паўночна-заходняя Іспанія не ўвайшла ў яго межы прыкладна да 775 годзе.

У кіраванне Альфонса II (791842) каралеўства працягнула экспансію на поўдзень, амаль да Лісабона (Партугалія).

Каралеўства было вядома як Астурыя да 924 года, затым яно стала звацца Каралеўствам Леон. Пад гэтым імем яно існавала, пакуль не ўвайшло ў Каралеўства Кастылія ў 1230 годзе, калі Фердынанд III Кастыльскі стаў адзіным каралём абоіх каралеўстваў.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·З’явіліся ў 718 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэканкіста
Катэгорыя·Зніклі ў 925 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Іспаніі
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Еўропы