wd wp Пошук:

Алтар

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Алтар (значэнні).

Алтары
**Алтар** — у старажытныя часы алтаром называлася месца, на якім жрацы прыносілі ахвяраванні богу. Пазней, калі сталі будаваць пастаянныя [бажніцы](/Бажніца "Бажніца"), так называлася галоўная ўсходняя частка гэтага будынка, у якой здзяйснялася богаслужэнне. У іўдзеяў алтары адрозніваліся паміж сабою па сваёй форме і архітэктуры ў залежнасці ад тых мэт, дзеля якіх яны служылі. У іх былі алтары для спальвання жывёлы і алтары бяскроўныя, на якіх спальвалі хлебныя дары і курылі [фіміям](/Фіміям "Фіміям").[[1]](/Алтар#cite_note-СкТв-1)

У хрысціянскім царкоўна-рэлігійным кульце алтары з’явіліся толькі ў часы панавання рымскага імператара Канстанціна Вялікага (4 ст.), з 5 ст. пачалі ўпрыгожваць алтар крыжам, а з часоў папы Рыгора VI у каталіцкай царкве стала звычаем будаваць у касцёле па некалькі алтароў, адзін з якіх з’яўляўся галоўным. У праваслаўнай царкве алтаром прынята называць частку храма, прызначаную для свяшчэннаслужыцеляў і аддзеленую ад сярэдняй часткі храма высокім іканастасам.[1]

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Скарына Ф. Творы:… С. 162.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Храмавая архітэктура
Катэгорыя·Ахвярапрынашэнні
Катэгорыя·Культавыя збудаванні
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Алтары
Катэгорыя·Хрысціянскае набажэнства