wd wp Пошук:

Анатоль Яфімавіч Арцімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арцімовіч.

Анатоль Яфімавіч Арцімовіч (нар. 26 верасня 1941, в. Куранец, Вілейскі раён, Мінская вобласць) — беларускі скульптар

і педагог.

Біяграфія

У 19551959 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы на аддзяленні скульптуры. У 19601966 гадах ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленні скульптуры ў Андрэя Бембеля і Аляксея Глебава. З 1963 пачаў браць удзел у усесаюзных мастацкіх выставах. У 1965 годзе атрымаў дыплом і прэмію за ўдзел у конкурсе па стварэнні праекта мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

З 1966 года выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце.

У 1967 годзе разам са скульптарам В. Андрушчанкам удзельнічаў у міжнародным конкурсе на стварэнне помніка 28 героям панфілаўцам для горада Алматы, Казахстан. Праект гэты атрымаў першае месца, і на працягу 1968—1970 гадоў вялася праца па стварэнні комплексу. Урачыстае адкрыццё адбылося ў 1975 годзе, да юбілею Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Па вяртанні з Алматы працягнуў працу над праектам комплексу Брэсцкай крэпасці з Андрэем Бембелем. Ідэя Анатоля Арцімовіча — партал у форме зоркі — была выкарыстаная праектнай групай, як галоўны ўваход у Брэсцкі мемарыял.

У 1969 годзе сумесна са скульптарам Андрэем Бембелем і архітэктарам А. А. Стаховічам зрабіў праект архітэктурна-скульптурнага ансамблю «Курган Славы».

У 2005 годзе атрымаў званне прафесара БДАМ.

Творы

Рэльеф «Салідарнасць» на фасадзе Беларускага цэнтра моды ў Мінску (1979)
Помнік Францыску Скарыну

Асноўныя творы ў галіне манументальнай скульптуры: мемарыяльны комплекс «Слава» ў г. Алматы (1975, у сааўт.), рэльеф «Салідарнасць» на фасадзе Беларускага цэнтра моды ў Мінску (1979), манументальная кампазіцыя «Рагнеда» (1992) у Заслаўі, Дзяржаўны герб Беларусі на Доме ўрада (1994)[1], помнікі Еўфрасінні Полацкай у Мінску, князю Барысу і воінам-інтэрнацыяналістам у Барысаве, Айчыннай вайне 1812 года каля вёсцы Студзёнка, Францыску Скарыну ў Калінінградзе (Расія), Уладзіміру Данскому ў Малаяраслаўцы (Расія)[2], бюст маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава ў Мінску[3].

Станковыя работы: «Трубач» (1969), «Араты», «Змена» (абедзве 1980). Распрацоўвае гістарычныя вобразы Ефрасінні Полацкай, Ф. Скарыны, К. Каліноўскага, княгіні Вольгі. Адзін з аўтараў Кургана славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі і мемарыяльнага комплексу (уваход) Брэсцкай крэпасці-героя[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Арцімовіч Анатоль Яфімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
  2. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Сайт БГАИ. Артимович Анатолий Ефимович (руск.)  Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. NAVINY.BY. В Минске открыт бюст маршала Советского Союза Георгия Жукова (руск.)
  4. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2013 года № 422 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Скульптары СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта