wd wp Пошук:

Куранец

Куране́ц[1] (трансліт.: Kuraniec, руск.: Куренец) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пела. Адміністрацыйны цэнтр Куранецкага сельсавета. Насельніцтва 1137 чал. (1997). Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад Вілейкі, за 0,2 км ад чыгуначнай станцыі Куранец; на шашы Вілейка — Докшыцы (Р29).

Гісторыя

Царква, 1938

Дакладна вядома дата першага ўзгадвання сучаснага Куранца – 1355 год[2]. У 1539 тут збудавалі царкву, у 1665 — касцёл. У гэты ж час паселішча атрымала статус горада.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Куранец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У XIX ст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. Станам на 1866 у мястэчку было 208 дамоў. У пач. XX ст. існавалі валасная ўправа, 2 царквы, царкоўнапрыхадская школа.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Куранец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 Куранец увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 стаў цэнтрам Куранецкага раёна (з 1946 у Вілейскім раёне). 12 кастрычніка 1940 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 Куранец знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 ліпеня 1954 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут быў 446 двароў, на 1997 — 493 двароў. У 2000-я гады Куранец атрымаў афіцыйны статус аграгарадку. У 2016 годзе на падмурку некалі зруйнаванага касцёла, з будынка калгаснай канторы, вернікі адбудавалі новы касцёл[3].

Насельніцтва

Інфраструктура

У Куранцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Вядомыя асобы

Славутасці

Страчаная спадчына

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ку́ранец
  2. http://www.peramoga.by/themes/52014/ Архівавана 29 лістапада 2017. Под площадью Свободы есть подземелья. Почему археологи начали раскопки в д. Костыки? // «Шлях Перамогі»
  3. Асвячэнне адбудаванага Касцёла ў Куранцы Рымска-каталіцкая парафія Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы
  4. Kurzeniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 945.
  5. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  6. Таіса Новікава. Куранец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 313.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Куранец
Катэгорыя·Мястэчкі Віленскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Куранецкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных