wd wp Пошук:

CD

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дыск.

CD (англ.: compact disc) — разнавіднасць аптычнага носьбіта інфармацыі з дадзенымі, даступнымі толькі для чытання. Мае выгляд пластыкавага дыска з адтулінай у цэнтры, працэс чытання з якога ажыццяўляецца з дапамогай лазера. Дыск першапачаткова меркаваўся для захоўвання музыкі (вядомы як CD-Audio), пасля ён быў дапрацаваны для захоўвання і іншых лічбавых дадзеных (файлаў) у двайковым выглядзе (г. зв. CD-ROM — англ.: Compact Disc Read Only Memory, кампакт-дыск толькі з магчымасцю чытання.

У далейшым з’явіліся кампакт-дыскі не толькі з магчымасцю чытання аднаразова занесенай на іх інфармацыі, але і з магчымасцю іх запісу і перазапісу (CD-R, CD-RW).

Дыскі CD-R — папулярны сродак распаўсюду праграмнага забеспячэння, камп’ютарных гульняў, мультымедыйных праграм і дадзеных. Некаторыя CD змяшчаюць адразу як камп’ютарныя дадзеныя (праграмнае забеспячэнне), даступныя толькі на камп’ютары, так і відэа і аўдыё, тэксты і малюнкі, якія можна прайграваць у CD-плэеры. Такія дыскі называюцца ўдасканаленымі (англ.: Enhanced CD).

Методыка запісу інфармацыі лазерным метадам на дыскі з’явілася яшчэ да стварэння камп’ютараў. Актыўную працу па стварэнні гэтай тэхналогіі вялі савецкія спецыялісты А. Прохараў і М. Басоў. Менавіта яны стварылі так званыя «халодныя» лазеры, якія пазней сталі прымяняцца не толькі пры стварэнні кампакт-дыскаў, але і пры вытворчасці рознай камп’ютарнай тэхнікі. У 1964 годзе савецкія навукоўцы сталі заслужанымі ўладальнікамі Нобелеўскай прэміі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Вельмі кароткія артыкулы
Вікіпедыя:Артыкулы без спасылак на крыніцы
З’явіліся ў 1982 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы да дапрацоўкі па інфармацыйных тэхналогіях
Іншыя значэнні: старонка не існуе
Sony
Аптычныя дыскі
Носьбіты інфармацыі