wd wp Пошук:

The Athletic

The Athletic — спартыўны вэб-сайт і аднайменны мабільны дадатак, якія працуюць па падпісцы[4]. Інтэрнэт-выданне прапануе асвятленне спартыўных падзей з рынкаў ЗША, Канады і Вялікабрытаніі без рэкламы.[5][6]

Асноўныя напрамкі асвятлення: футбол, баскетбол, бейсбол, амерыканскі футбол і хакей.[7]

The Athletic забяспечвае падпісчыкаў захапляльнымі апавяданнямі, аналітыкай, эксклюзівамі і поўным доступам да глабальнага кантэнту. Інтэрактыўнае змесціва ўключае ў сябе падкасты, відэаролікі, мерапрыемствы і жывыя сесіі са сваімі аўтарамі з адказамі на пытанні.[8][9][10]

Гісторыя

The Athletic быў заснаваны Алексам Матэрам і Адамам Хансманам, былымі супрацоўнікамі фітнес-кампаніі падпісачнага тыпу Strava, з місіяй «больш разумнага асвятлення для адданых фанатаў».[11] Кампанія была створана як альтэрнатыва працуючым па мадэлям рэкламнага даходу СМІ, якія адчуваюць праблемы.[12] У сваім аперыраванні The Athletic разлічвае на даход з падпісак, а не на рэкламу.[13] Матэр і Хансман лічылі, што фанаты спорту захочуць плаціць за добрыя рэпартажы і артыкулы, просты мабільны дадатак без рэкламы.[14] У свой час шэраг газет спрабавалі выкарыстоўваць мадэль платнага доступу да сваіх матэрыялаў, але агульнае ўяўленне сітуацыі ў індустрыі зводзілася да таго, што доступ да інфармацыі, размешчанай у сетцы Інтэрнэт, павінен быць бясплатным.[15]

Як частка летніх 2016 года ўкладанняў венчурнага фонду Y Combinator[16] сайт першапачаткова запусціўся на рынку Чыкага ў студзені 2016 года,[17] у той час як Джон Грынберг прыняў на сябе абавязкі галоўнага рэдактара ў кампаніі Сахад’ю Шарма, які ўзяў на сябе асвятленне Чыкага Кабс, і Скота Паўэрса, які сфакусаваўся на жыцці Чыкага Блэкхокс. Грынберг і Паўэрс ужо мелі досвед працы ў падраздзяленні ESPN Chicago, у той час як Шарма пакінуў штат сайту Baseball Prospectus дзеля The Athletic.

Пашырэнне

У кастрычніку 2016 года The Athletic пашырыў сваё асвятленне за кошт рынку Таронта, прапанаваў асвятленне Таронта Мейпл Ліфс, Таронта Рэптарс, Таронта Блю Джейс. The Athletic наймае Джэймса Мірта ў якасці галоўнага рэдактара таронцкага аддзялення.[18] Мірт, які пакінуў працу ў The Globe and Mail, мог пахваліцца дэкадай з лішнім у спартыўнай журналістыцы.

Трэці фронт, Кліўленд, быў адкрыты ў сакавіку 2017 года на чале з Джейсанам Лойдам на пазіцыі галоўнага рэдактара напрамку.[19]The Athletic працягнуў пашырацца, дадаў у рэзюмэ Дэтройт у чэрвені 2017 года.[20]

«Мы прыбіраем спартыўную секцыю з газет. Мы ставім яе ў цэнтр увагі, робім яе цалкам лічбавай з дапамогай выдатнага дадатка і вызваляем яе ад абмежаванняў па колькасці слоў і тэрмінам», – Джэймс Мірта.[21]

У жніўні 2017 года сайт стаў асвятляць сан-францыскі рэгіён, наняў дасведчаных аўтараў з Mercury News: Ціма Кавакамі ў якасці галоўнага рэдактара і Маркуса Томпсана як калумніста.[22][23] The Athletic таксама пашырыў і нацыянальную прысутнасць за кошт прыёму на працу шэрагу новых аўтараў, у тым ліку ветэрана бейсбольнай журналістыкі Кена Розэнталя, адразу пасля таго як канал Fox Sports вызваліў увесь свой пішучы штат,[24][25] а таксама прыметных журналістаў у галіне студэнцкага спорту: баскетбольнага аглядальніка Сета Дэвіса і яго амерыканскага футбольнага калегі Сцюарта Мандэля.[26][27] Апошні ўзначаліў нацыянальнае падраздзяленне студэнцкага амерыканскага футбола The All-American у канцы жніўня.

The Athletic пашыраецца на рынкі Філадэльфіі, Мінесоты, Пітсбурга, Сэнт-Луіса і раней незасвоеныя рынкі Канады ў верасні 2017 года, што даводзіць партфоліа да 15 канадскіх і амерыканскіх гарадоў з прафесійнымі спартыўнымі камандамі. Узбуйненне сеткі ў першую чаргу закранула асвятленне хакею, чаго прыхільнікам якога не хапала.[28]

У лютым 2018 года The Athletic анансаваў пашырэнне за кошт новых гарадоў: Нью-Ёрка, Даласа, Цынцынаці — і пачаў асвятленне х’юстанскага, лос-анджэлескага, сан-дыегскага і канзас-сіці бейсбола.[29][30][31] Сайт таксама абвясціў аб пашырэнні нацыянальнага асвятлення MLB з залучэннем Джэйсана Старка, Джыма Боўдэна, Эна Сарыса і рэдактара Эмы Спан.[32]

Партал анансуе пачатак поўнага асвятлення рынкаў Дэнвера і Бостана пачынаючы з красавіка 2018 года.[33] У Дэнверы The Athletic наняў шэраг рэпарцёраў з The Denver Post.[34] Бостанскае ядро было створана прыпісанымі да каманд журналістамі, якія раней працавалі ў The Boston Globe, Boston Herald і на партале Springfield Republican MassLive.[35] У рамках кампаніі па пашырэнню асвятлення амерыканскага студэнцкага футбола The Athletic прымае ў штат аўтараў, замацаваных за найбольш буйнымі каледжамі Алабамы, Джорджыі і Тэнесі.[36]

У маі 2018 года сайт пашырае партфоліа за кошт асвятлення футбола ў ЗША і за мяжой.[37] У чэрвені 2018 года The Athletic прымнажае асвятленне рынку Лон-Анджэлеса,[38] плюс умацоўвае прысутнасць у Бафала і Нью-Ёрку за кошт найму шэрагу рэпарцёраў, разлічаных The Buffalo News у тым жа месяцы.[39]

«Мы асвятляем спорт адметным спосабам, шукаючы ўнікальныя ракурсы і крэатыўныя ідэі, якія не з’яўляюцца транзакцыйнымі па сваёй прыродзе. Замест таго каб засяродзіцца на колькасці, мы ў значнай ступені разлічваем на якасць пісьма і расказванне гісторый. Мы не зацікаўлены ў адказе не пытанні: хто, што, дзе, калі і чаму. Наша мэта – інфармаваць вас, але таксама забаўляць», – Пол Фіштэнбаўм.[40]

The Athletic працягнуў засваенне новых рынкаў у ліпені 2018 года за кошт Атланты на чале з былым аўтарам AJC Дэвідам О’Браенам, Балтымара і Вісконсіна. У дадатак да гэтага сайт наняў 19 аўтараў для пашырэння асвятлення найбольш значных каманд студэнцкага амерыканскага футбола каледжаў-членаў NCAA.[41]

У жніўні 2018 года The Athletic пачынае асвятленне фэнтэзі-спорту і працягвае пашыраць прысутнасць у ЗША за кошт акругі Калумбія, Караліны (Шарлат і наваколлі), Нэшвіла, Індыяны, Маямі і Новага Арлеана.[42] Акрамя таго, сайт паведамляе аб пашырэнні асвятлення NBA за кошт прыцягнення рэпарцёра Шэмса Чараніі[43] і NFL за кошт Джэя Глэйзера.[44]

З прыцягненнем у штат аўтараў з Джэксанвіла, Х’юстана, Аклахомы, Арэгона і Лас-Вегаса The Athletic завяршае фарміраванне ячэек на месцах кватаравання ўсіх без выключэння каманд NHL і NFL да верасня 2018 года. Мэмфіс становіцца 47-м мясцовым рынкам, які асвятляецца The Athletic у кастрычніку 2018 года, што закальцоўвае ўтварэнне сеткі аўтараў для ўсіх каманд NBA.

У лістападзе 2018 года The Athletic падпісвае траіх выканаўчых прадусараў, лаўрэатаў узнагарод Emmy і Peabody Award: Армена Кетэяна, Алана Б. Голдберга і Віктара Франка, за плячыма якіх стаяў досвед працы ў вядучых вяшчальніках і выданнях, такіх як ABC, CBS, NBC і Sports Illustrated.[45]

У маі 2019 года The Athletic анансуе пачатак асвятлення маторных відаў спорту, у тым ліку за кошт прыцягнення журналіста-ветэрана Джэфа Глука. У той час як NASCAR будзе дамінантай напрамку, The Athletic прапануе сёе-тое і іншым аматарам аўтаспорту, пачаў асвятленне буйных гонак, такіх як Indianapolis 500.[46]

У жніўні 2019 года The Athletic адкрывае велікабрытанскі вэб-сайт, які прапануе асвятленне футбола з мясцовых і міжнародных турніраў. Для гэтых мэтаў былі наняты «аўтары сусветнага ўзроўню», у тым ліку Майкл Кокс, Рафаэль Хонігштайн, Олівер Кэй, Давід Арнштэйн і Даніэль Тэйлар.[47][48][49]

Фінансаванне

The Athletic сабраў у агульнай складанасці $67.7 мільёна за пяць раўндаў эмісіі каштоўных папер.[50] Самы першы значны ўклад быў атрыманы ад фонду Courtside Ventures, які даў $ 2.3 мільёна ў якасці пасяўнога фінансавання ў студзені 2017 года.[51][52] У ліпені 2017 года кампанія атрымала яшчэ $5.4 мільёна ў рамках першапачатковага этапу фінансавання ад Courtside Ventures.[53] У сакавіку 2018 года кампанія анансавала атрыманне інвестыцыі ў $20 мільёнаў ад групы Evolution Media. Матэр паведаміў, што гэтыя грошы будуць укладзены ў пашырэнне асвятлення за кошт новых гарадоў і павелічэння колькасці штатных супрацоўнікаў, якіх на той час налічвалася 120.[54] The Athletic атрымлівае дадатковыя $40 мільёнаў у роўных долях ад фондаў Founders Fund і Bedrock Capital у рамках трэцяга раўнда фінансавання ў кастрычніку 2018 года.[55] Грошы пойдуць на інвестыцыі ў рост падраздзяленняў, арыентаваных на працу з аўдыторыяй і дадзенымі, падпіскамі, падкасты і відэа, а таксама рэдакцыйны штат.[56]

Тарыфы

«Устаноўка платнага доступу не азначае, што The Athletic прагны. Мы застаёмся вельмі стартап-кампаніяй, і ўсе грошы, якія мы атрымліваем прама цяпер, ідуць на прадукт. [Гаворачы] на прымітыўным узроўні, чым больш людзей падпісваецца, тым больш мы можам інвеставаць у распаўсюд добрай спартыўная журналістыка(руск.) бел. на іншыя рынкі і павышэнне каштоўнасці прадукту для падпісчыкаў», – Джэймс Мірт.[57]
Тып падпіскіЗлучаныя Штаты Амерыкі
USD
[58][59]
Канада
CAD
[60][61]
Вялікабрытанія
GBP
[62][63]
Штомесячная$9.99$11.99£9.99
Гадавая$59.99$71.99£59.99
Гадавая для студэнтаў[upper-alpha 1]$29.99$35.99£29.99

Рэдактары, аўтары, аналітыкі і пастаянныя супрацоўнікі па відах спорту

Амерыканскі футбол:[64][65]

Футбол:[66][67][68][69][70][71][72][73][74][75][76]

Бейсбол:[77]

Баскетбол:[78][79][80][81]

Бокс:[82]

Гольф:[83]

Хакей:[84]

Змешаныя баявыя мастацтва:[85]

Маторныя віды спорту:[86]

Заўвагі

  1. Студэнцкія расцэнкі дастасаваны толькі для навучэнцаў на першых 4 курсах.

Зноскі

  1. Playing the long game (нявызн.).
  2. Careers (нявызн.).
  3. Playing the long game (нявызн.).
  4. Strauss, Ben. Sportswriting’s future may depend on the Athletic, which is either reassuring or terrifying(англ.) . Washington Post (4 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2020. Праверана 27 красавіка 2020.
  5. Benefits (нявызн.).
  6. Careers (нявызн.).
  7. The Athletic (нявызн.).
  8. Why The Athletic has a paywall and why you should subscribe (нявызн.).
  9. Checkout (нявызн.).
  10. Benefits (нявызн.).
  11. Playing the long game (нявызн.), The Athletic (30 студзеня 2018). Праверана 22 жніўня 2019. «We founded The Athletic with this simple mission: produce smarter coverage for die-hard fans.».
  12. Mirtle, James. Why The Athletic has a paywall (нявызн.). The Athletic (31 студзеня 2018).
  13. Biasotti, Tony. Fast-growing startup aims to ‘replace the sports page’ (нявызн.), Columbia Journalism Review (11 кастрычніка 2017).
  14. Draper, Kevin. Why The Athletic Wants to Pillage Newspapers(англ.) , The New York Times (23 кастрычніка 2017).
  15. The Sports News Site Haters Love to Dunk on Keeps Signing Up Subscribers (нявызн.).
  16. The Athletic gives diehard sports fans high-quality content without the ads (нявызн.). Y Combinator (11 ліпеня 2016).
  17. Welcome Chicago, to The Athletic (нявызн.), The Athletic (22 студзеня 2016).
  18. mirtle. Excited to announce that I’ve been hired as editor-in-chief with @TheAthleticTO, a great new startup site in Toronto. (нявызн.). Твітэр (23 лістапада 2016).
  19. Kleps, Kevin. The Athletic soon will launch a Cleveland site featuring Jason Lloyd (нявызн.), Crain’s Cleveland Business (17 лютага 2017).
  20. Shea, Bill. The Athletic: Paywall sports journalism plants its flag in Detroit (нявызн.), Crain’s Detroit Business (24 верасня 2017).
  21. Why you should subscribe to The Athletic (нявызн.).
  22. The Athletic’s Expansion Features Some Big Names In Sportswriting (нявызн.). UPROXX (1 жніўня 2017).
  23. Interview: Tim Kawakami on leaving The Mercury News and joining The Athletic(англ.) , Bay Area Sports Guy .
  24. Rosenthal, Ken. Ken Rosenthal: Why I’m joining The Athletic (нявызн.). The Athletic (23 жніўня 2017).
  25. Fox Sports eliminates digital writing staff in favor of promoting their debate shows (нявызн.), Awful Announcing (26 чэрвеня 2017).
  26. Behind The Athletic’s plans to grow local sports news subscriptions(англ.) . Digiday (29 жніўня 2017).
  27. Big Names in Sportswriting Are Joining The Athletic(англ.) . The Big Lead (13 ліпеня 2017).
  28. Introducing The Athletic Canada, our national expansion… (нявызн.), The Athletic .
  29. The Athletic is expanding to New York City, Dallas, and Cincinnati(англ.) . Awful Announcing (1 лютага 2018).
  30. Putterman, Alex. The Athletic launches even more local sites, seems to be going all-in on baseball (нявызн.), Awful Announcing (12 лютага 2018).
  31. Schram, Carol. The Athletic Will Keep Growing With The Help Of $20 Million In New Funding (нявызн.). Forbes.com (8 сакавіка 2018).
  32. Rosenthal, Ken. Rosenthal: Welcome to our expanded coverage of major league… (нявызн.). The Athletic.
  33. Putterman, Alex. The Athletic launches coverage in Denver, Seattle, and Tampa, making clear it wants to be everywhere (нявызн.), Awful Announcing (28 сакавіка 2018).
  34. Roberts, Michael. Post Broncos Writer Joins Site She Saw as Trying to Destroy Newspapers (нявызн.). Westword (27 сакавіка 2018).
  35. Finn, Chad. «The Athletic is filling out its Boston roster», Boston.com, 29 March 2018. Retrieved 4 April 2018.
  36. The All-New All-American (нявызн.), The Athletic .
  37. Quraishi, George. Goooaaaalllll! Announcing The Athletic’s soccer coverage (нявызн.). The Athletic (17 мая 2018).
  38. The Athletic is expanding once again, with increased coverage in Los Angeles, Dallas, Buffalo (нявызн.), Awful Announcing (18 чэрвеня 2018).
  39. Ploetz, Elmer. News, Etc.: Enter The Athletic Buffalo (нявызн.). The Public (19 чэрвеня 2018). Праверана 22 чэрвеня 2018.
  40. Kicking off expanded NFL coverage on The Athletic (нявызн.).
  41. The Athletic adds 19 college football writers, expands into Atlanta, Baltimore, and Wisconsin(англ.) . Awful Announcing (17 ліпеня 2018).
  42. Cosentino, Dom. Holy Shit, The Athletic Just Swiped A Bunch Of NFL Beat Writers(англ.) . Deadspin.
  43. NBA Insider Shams Charania Tells Us Why He’s Leaving Yahoo for The Athletic & Stadium(англ.) . Complex.
  44. Zucker, Joseph. Jay Glazer Joins The Athletic; Will ‘Call Bulls–t in a Way Others Can’t’(англ.) . Bleacher Report.
  45. The Best Chapter (нявызн.).
  46. We’re here to give you stories about motorsports that you won’t find elsewhere (нявызн.).
  47. Benefits (нявызн.).
  48. Why The Athletic has a paywall and why you should subscribe (нявызн.).
  49. What to expect from The Athletic UK (нявызн.).
  50. The Athletic(англ.)  (недаступная спасылка). Crunchbase. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2019. Праверана 9 мая 2020.
  51. The Athletic Raises $2.3M in Seed Funding(англ.) .
  52. Heitner, Darren. Why $2.1 Million Was Invested In A Sports News Subscription Site(англ.) . Forbes.
  53. The Athletic, that local sports startup with no advertising, raises $5.4 million and scoops up Sports Illustrated’s former top editor (нявызн.). Nieman Lab.
  54. Mullin, Benjamin. The Athletic Raises $20 Million to Fund Expansion(англ.) . The Wall Street Journal (5 сакавіка 2018).
  55. Exclusive: The Athletic raises $40 million in new funding round(англ.) . Axios.
  56. Goldsmith, Jill. The Athletic Raises $40M In Fresh Cash(англ.) . Forbes.
  57. Why The Athletic has a paywall (нявызн.).
  58. Subscription plans: United States (нявызн.).
  59. Student subscription plans: United States (нявызн.).
  60. Subscription plans: Canada (нявызн.).
  61. Student subscription plans: Canada (нявызн.).
  62. Subscription plans: United Kingdom (нявызн.).
  63. Student subscription plans: United Kingdom (нявызн.).
  64. NFL (нявызн.).
  65. College Football (нявызн.).
  66. Football (нявызн.).
  67. MLS (нявызн.).
  68. Premier League (нявызн.).
  69. EFL (нявызн.).
  70. Bundesliga (нявызн.).
  71. Serie A (нявызн.).
  72. Scottish Premiership (нявызн.).
  73. Champions League (нявызн.).
  74. International Football (нявызн.).
  75. Women’s Football (нявызн.).
  76. NWSL (нявызн.).
  77. MLB (нявызн.).
  78. NBA (нявызн.).
  79. Women’s College Basketball (нявызн.).
  80. WNBA (нявызн.).
  81. Men’s College Basketball (нявызн.).
  82. Boxing (нявызн.).
  83. Golf (нявызн.).
  84. NHL (нявызн.).
  85. MMA (нявызн.).
  86. Motorsports (нявызн.).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2016 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартыўныя сайты
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта