wd wp Пошук:

Дэтройт

Дэтро́йт (англ.: Detroit ад фр.: Ville d’étroit «горад праліва») — горад у ЗША, графства Вэйн, на паўднёвым усходзе штата Мічыган, на рацэ Дэтройт. Насельніцтва: 887 тыс. (2005), метраполіс: 4469 тыс. (2005). Паселішча з 1701, горад з 1815.

Найбольшы горад у штаце Мічыган.

Гісторыя

Еўрапейскае засяленне пачалося з заснавання французскіх форту і паселішча Антуанам дэ ла Мотам Кадзілакам пад назвай Форт-д’Этройт («форт праліва») (1701). У брытанскім уладанні (1760). У амерыканскім уладанні (1796). Першая сталіца тэрыторыі, потым штата (1805—1847). Пажар (1805) знішчыў амаль увесь горад. Узяты брытанскім войскам (1812), амерыканскім войскам (1813). З развіццём воднага і наземнага транспарту горад хутка вырас у 1830-я. Дзейнасць Генры Форда і іншых зрабіла горад, у свой час, «аўтамабільнай сталіцай свету» (адсюль прыдомкі, напр., Motor Town і Motown). Горад быў вядучым цэнтрам ваеннай вытворчасці ў час 1-й і 2-й сусветных войнаў.

Гаспадарка

Прамысловасць: аўтамабільная і запасных частак, біятэхналогіі, інфарматыка, нанатэхналогіі і інш.

Транспарт

Порт і значны вузел чыгуначных ліній і суднаходства па Вялікіх Азёрах. Тунель і грузавы паром Дэтройт-Віндзар (Антарыё, Канада), міжнародны мост Амбасадар, Мічыганскі цэнтральны чыгуначны тунель.

Адукацыя

Універсітэт штата ім. Вэйна, Каледж Мэрыгроўв, Універсітэт Дэтройт-Мерсі і інш.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Парты ЗША
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Мічыгана
Катэгорыя·Былыя сталіцы штатаў ЗША
Катэгорыя·Дэтройт
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады на Вялікіх азёрах