wd wp Пошук:

NBC

Нацыяна́льная шырокавяшча́льная кампа́ния, скар. «Эн-бі-сі́» (англ.: National Broadcasting Company, скар. NBC) — амерыканская тэлевізійная сетка са штаб-кватэрай, якая знаходзіцца ў небаскробе GE Building у Ракфелераўскім цэнтры ў Нью-Ёрку, і з дадатковымі асноўнымі офісамі ў Бербанку (штат Каліфорнія) і Чыкага. Тэлекампанію часта завуць «паўлінам» з-за яе стылізаванага лагатыпа, створанага першапачаткова для каляровых тэлеперадач.

Сфарміраваны ў 1926 годзе «Радыёкарпарацыяй Амерыкі» (Radio Corporation of America, RCA), NBC стала першай буйной радыёвяшчальнай сеткай у Злучаных Штатах. У 1986 годзе General Electric выкупіў NBC за $ 6,4 млрд у RCA. General Electric валодаў RCA і NBC да 1930 года, пасля чаго быў вымушаны іх прадаць у выніку антыманапольных абвінавачванняў. Сетка ў наш час з’яўляецца часткай медыякампаніі NBC Universal, падраздзялення General Electric, якая 1 снежня 2009 года набыла пакінутыя 20 % акцый NBC Universal, у кампаніі Vivendi . 3 снежня 2009 года кампанія Comcast абвясціла пра куплю 51 % акцый NBC Universal. NBC даступная ў прыблізна 112 мільёнах хатніх гаспадарках, — 98,6 % гаспадарках, якія маюць тэлевізары. NBC мае 10 станцый, якія належаць і кіруюцца ёю, і каля 200 філіялаў у ЗША. [2][3]

Зноскі

  1. Nielson Network Ratings (нявызн.) (недаступная спасылка). Nielson,TVByTheNumbers. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2010. Праверана 2010-17-08.
  2. Company Overview (нявызн.). NBC Universal. Праверана 25 сакавіка 2008.
  3. List of United States over-the-air television networks (нявызн.). Entomology. Праверана 25 сакавіка 2008.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Тэлеканалы, запушчаныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Тэлеканалы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·NBC
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных