Сайт (ад англ.: website: web — «павуцінне, сетка» і site — «месца», літаральна «месца, сегмент, частка ў сетцы») — сукупнасць электронных дакументаў (файлаў) прыватный асобы ці арганізацыі ў камп’ютарнай сетцы, аб’яднаных пад адным адрасам (даменным імем ці IP-адрасам).
Усе сайты ў сукупнасці складаюць Сусветнае павуцінне, дзе камунікацыя (павуцінне) аб’ядноўвае сегменты інфармацыі сусветнай супольнасці ў адзінае цэлае — базу даных і камунікацыі планетарнага маштабу. Для прамога доступу кліентаў да сайтаў на серверах быў адмыслова распрацаваны пратакол HTTP.
Папулярнасць сайтаў вызначаецца, як правіла, па колькасці наведвальнікаў. Ніжэй прадстаўлены спісы паводе даных кампаніі Alexa Internet, якая вядома сваім сайтам, дзе збіраецца статыстыка пра наведвальнасць іншых сайтаў. Alexa збірае інфармацыю непасрэдна ад карыстальнікаў, якія ўстанавілі Alexa Toolbar, на аснове якой фармуецца статыстыка пра наведвальнасць сайтаў і спісы ўзаемазлучаных спасылак.
На лістапад 2011 года[1]: