Рычард Дайч (англ.: Richard Deitsch) — амерыканскі спартыўны журналіст. Ён пісаў для часопіса Sports Illustrated(руск.) бел. з 1997 па 2018 годы[1]. Цяпер ён піша для сайта The Athletic, а таксама з’яўляецца рыдыёвядучым у Таронта[2].
Дайч мае ступень бакалаўра ў вобласці камунікацый і паліталогіі Універсітэта штата Нью-Ёрк у Бафала і магістарскую ступень Школы журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта, займая пасаду ад’юнкт-прафесара ў ёй[1].
На працягу 2008—2009 вучэбнага года ён стажыраваўся ў Мічыганскім універсітэце ў рамках грантавай праграмы «Knight-Wallace Fellowship(англ.) бел.», распрацоўвая тэму перасячэння людзей ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў са спартыўнай блогасферай[1].
22 лютага 2018 года было аб’яўлена, што Дайч стане пастаянным сувядучым пасляабедзеннага шоу «Prime Time Sports(англ.) бел.» таронцкай радыёстанцыі «CJCL(англ.) бел.»[2].
Тэмы гэтай старонкі (6):