wd wp Пошук:

Rhododendron ponticum

Rhododendron ponticum - від шматгадовых кветкавых раслін роду рададэндран (Rhododendron) сямейства Верасовыя (Ericaceae).

Назва

У англійскай мове мае назву «звычайны рададэндран» (англ.: common rhododendron).

Батанічнае апісанне

Вечназялёнае хуткарослае дрэва або вялікі куст вышынёй да 6 м. Лісце зваротна-ланцэтнае скурыстае 6-18 см, цёмнае зверху і светлае знізу. Ранняй вясной з’яўляюцца трубчастыя чырванавата-пурпурныя з жоўтымі плямамі кветкі, сабраныя ў суквецці-пучкі.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання

Расце вакол Чорнага мора на Балканах і Іберыйскім паўвостраве на балотах і ў лясах. Выжывае ў розных умовах ад глыбокай цені да асветленых месцаў. Інвазіўны від у многіх краінах Еўропы. Выкапневыя рэшткі ў ірландскім торфе сведчаць, што расліна расла там каля 302000-428000 гадоў таму, калі клімат быў цяплейшы.

Практычнае выкарыстанне

Rhododendron ponticum  адна з самых папулярных для вырошчвання дэкаратыўных раслін у Еўропе.

Ядавітасць

Мёд рададэндрану змяшчае андрамедатаксін(руск.) бел. можа быць атрутны для людзей. Андрамедатаксіны вылучаюцца раслінамі для абароны ад насякомых. Большасць атрутных раслін не вылучае яд у нектар, паколькі ён можа адпужваць апыляльнікаў. Аднак некаторыя расліны такія як рададэндран і кафейнае дрэва (Coffea) па невядомых прычынах прадукуюць яд у нектар. Даследаванні на чмялях (Bombus terrestris) паказалі, што доўгае кармленне атрутай рададэндрану не прычыняе ім шкоды. Аднак пчолы паміралі праз гадзіну пасля паглынання яду. Паводзіны Andrena scotica змяняюцца пад дзеяннем атруты, яны трацілі больш часу на палёт і чыстку сябе.

У мінулым атрутны мёд рададэндрану выкарыстоўвалі для ваенных мэтаў. Напрыклад, цар Мітрыдат VI Еўпатар загадаў пакінуць соты з мёдам на шляху падступаючай рымскай арміі на чале з Пампеем Вялікім у 65 годзе да н.э. Атручаных мёдам рымскіх салдат выразала армія Мітрыдата[3].

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Hidden poisons in rhododendron nectar | Kew (нявызн.). www.kew.org. Архівавана з першакрыніцы 23 квітня 2019. Праверана 23 красавіка 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Верасовыя
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1762 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай