wd wp Пошук:

Мітрыдат VI Еўпатар

Мітрыдат VI Еўпатар Дыяніс або Мітрыдат Вялікі (132 — 63 да н.э.) — цар пантыйскі (12063 да н.э.).

Сын Мітрыдата V і ўнук Мітрыдата IV. Быў ярым праціўнікам Рыма; з 89 да н.э. правёў супраць Рыма тры вайны. У час трэцяй вайны, калі пацярпеў канчатковае паражэнне, загадаў кельцкаму найміту забіць сябе.

Мітрыдат лічыў сябе збаўцам грэчаскага свету ад рымскага панавання, Гераклам, які вызваляе свет ад ліха (на рэльефе з Пергама ён выяўлены ў вобразе Геракла, які вызваляе Праметэя). Але гісторыкі адзначаюць, што яго метады былі варварскімі (гл.далей: Першая пантыйская вайна і інш.), і ў сваёй існасці ён быў «элінам» толькі павярхоўна.[2]

Рэшткі статуі Мітрыдата ў вобразе Геракла захоўваюцца ў Луўры, існуе таксама бронзавая статуэтка (захоўваецца ў Неапалі). Абедзве, відаць, паказваюць Мітрыдата ў перыяд яго панавання ў Пергаме (8885 да н.э.)[2].

Бацька Арыярата IX.

Пліній Старэйшы апісвае вядомых паліглотаў свайго часу і згадвае сярод іх Мітрыдата. Згодна з Плініям, ён валодаў мовамі ўсіх дваццаці двух народаў, над якімі валадарыў[3].

Гл. таксама

Зноскі

  1. И. П. Митридат // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIX. — С. 462–463.
  2. 1 2 Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
  3. «Мітрыдат, цар над дваццаццю двума народамі, не толькі чыніў ім суды на дваццаці ж дзвюх мовах, але і размаўляў на іх — без патрэбы ў перакладчыках». Пліній Старэйшы, Натуральная гісторыя, VII, 24.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 132 годзе да н.э.
Катэгорыя·Манархі-самазабойцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Азіі I стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 134 годзе да н.э.
Катэгорыя·Цары пантыйскія
Катэгорыя·Памерлі ў 63 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ворагі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турцыі