wd wp Пошук:

Intex-press

Intex-press — баранавіцкі недзяржаўны тыднёвік. Адно з самых буйных рэгіянальных выданняў ў Беларусі. Выходзіць штосераду на 40 палосах фармату А3. Першы нумар выйшоў 30 снежня 1994 года тыражом 4000 асобнікаў[2]. Выходзіць на беларускай і рускай мовах.

Гісторыя

З 1996 года — галоўны рэдактар — Уладзімір Янукевіч. На падставе газеты ў 2002 створаны выдавецкі дом «Интекс-пресс», які выдае рэгіянальныя тыднёвікі «Ганцавіцкі час», «Ляхавіцкі час», «Нясвіжскі час». Да 2007 года Пінску выдавалася газета «Мясцовы час»[3].

У 2006 годзе газета разам з большасцю апазіцыйных выданняў[4][5] была выключаная з дзяржаўнай сістэмы распаўсюду: «Белпошты» і «Белсаюздруку»[6].

У 2004 годзе Беларуская асацыяцыя журналістаў вылучыла выдавецкі дом кандыдатам на атрыманне штогадовай прэміі нямецкай газеты Die Zeit. Тады было адзначана, што выдавецкі дом выдае пяць газет агульным накладам 67,5 тысячы асобнікаў. Была адзначана роля Intex-press у кампаніі салідарнасці з галоўным рэдактарам газэты «Рабочы» Віктарам Івашкевічам, які адбываў пакаранне ў выглядзе прымусовых работ у Баранавічах і быў працаўладкаваны ў выданні[7].

У 2009 годзе тыраж газеты складаў 20 тысяч асобнікаў[8].

Палітычны крызіс 2020-х гадоў

Асноўны артыкул: Палітычны крызіс у Беларусі (2020-я) 15 красавіка 2021 года галоўнага рэдактара газеты Уладзіміра Янукевіча выклікаў да сябе міжраённы пракурор Аляксандр Карлюк і вынес папярэджанне Баранавіцкай міжраённай пракуратуры за інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай, якое з’явілася на старонках газеты 14 красавіка[9]. 26 красавіка суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы (суддзя — Мікалай Кміта) аштрафаваў Янукевіча на 20 базавых велічыняў: яго абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства аб СМІ ў выглядзе распаўсюду інтэрнэт-рэсурсам інфармацыі, распаўсюджванне якой забаронена[10][11]. 4 мая 2021 года Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне рэдакцыі за інтэрв’ю[12]. 5 мая 2021 года Брэсцкі абласны эканамічны суд (судзя — Ігар Кандрацюк) пакараў Янукевіча штрафам у памеры 150 базавых велічыняў ужо за друкаваную версію інтэрв’ю[13].

28 красавіка 2021 года стала вядома, што «Белпошта» не ўключыць выданне ў падпісны каталог на другое паўгоддзе і не возьме яго для продажу ў аддзяленнях[14]. Таксама прадаваць газету адмовіліся і прыватныя гандлёвыя сеткі «Белмаркет», «Марцін», «Дабраном» і іншыя[14]. 4 мая 2021 года ў аднабаковым парадку «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць газету з 5 мая 2021 года, ліст аб гэтым быў падпісаны дырэктарам Брэсцкага філіяла дзяржаўнага манапаліста Таццянай Зіневіч[12]. 9 мая 2021 года ў аднабаковым парадку Беларускі дом друку адмовіўся друкаваць газету, ліст аб гэтым быў падпісаны намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці і ідэалагічнай працы Юрыем Арыхоўскім[11].

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец адзначыў, што пераслед «Intex-press» па ўсіх напрамках быў кімсьці скаардынаваны[15]. Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Тэрэза Рыбейра асудзіла ціск на «Intex-press», каб пад маркаю барацьбы з экстрэмізмам перашкодзіць працы СМІ[16].

8 ліпеня 2021 года ў рэдакцыі прайшоў ператрус, які быў часткай маштабнага пагрому незалежных беларускіх медыя[17][18]. У супрацоўнікаў забралі тэхніку[19].

Сайт

З 2009 года пачаў працаваць інтэрнэт-партал навін intex-press.by, які ў 2016 годзе стаў адным з 15 найбольш штодзённа наведвальных інтэрнэт-СМІ Беларусі[20].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 1991-9999
  2. 1 2 «Intex-press»: как все начиналось Архівавана 18 верасня 2016. (руск.)
  3. Газета «Мясцовы час» прыпыніла выхад 27.09.2007 Беларуская асацыяцыя журналістаў
  4. Предприятия системы «Союзпечать» продолжают расторгать договоры на распространение негосударственных изданий Архівавана 17 жніўня 2016., Портал TUT.BY, 30.12.2005
  5. Распространение печатных СМИ, сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў
  6. Десять лет без права подписки… (Копии документов, таблица), сайт Беларускай асацыяцыі журналістаў, 2015
  7. БАЖ выдвинул претендентов на премию немецкой газеты Die Zeit, Белорусская деловая газета, 20/08/2003
  8. «Intex-press» 15 лет! Нас объединяет любовь Архівавана 18 верасня 2016. Intex-press 30.12.2009
  9. Главному редактору Intex-press вынесли предупреждение за интервью с Тихановской
  10. Интервью Светланы Тихановской изданию Intex‑Press признали экстремистским материалом(руск.) . Медиазона (29 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2021. Праверана 29 красавіка 2021.
  11. 1 2 Шок! «Белорусский дом печати» отказался печатать газету Intex-press(руск.) . Intex-press (9 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
  12. 1 2 Мінінфарм вынес папярэджанне газеце Intex-press за інтэрв’ю з Ціханоўскай, а «Белсаюздрук» адмовіўся яе прадаваць (бел.) . Наша Ніва (5 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2021. Праверана 5 мая 2021.
  13. «Это же не обычное дело»: как в Бресте главного редактора «Интекс-пресс» за интервью с Тихановской опять судили(руск.) . Брестская газета (5 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 6 мая 2021.
  14. 1 2 “Белпошта” не ўключае Intex-press у падпісны каталог, гандлёвыя сеткі адмовіліся прадаваць газету ўжо цяпер (бел.) . Беларуская асацыяцыя журналістаў (28 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021. Праверана 28 красавіка 2021.
  15. Класковский, Александр. Независимые СМИ в Беларуси, похоже, решено выжечь огнеметом(руск.) . naviny.by (6 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 мая 2021. Праверана 11 мая 2021.
  16. В ОБСЕ осудили преследование изданий Intex-press и Hrodna.life(руск.) . TUT.BY (7 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2021. Праверана 14 мая 2021.
  17. КДБ заявіў пра «шырокамаштабную зачыстку ад радыкальна настроеных». Вынікі нападу на прэсу і актывістаў (бел.) . Белсат (9 ліпеня 2021). Праверана 13 ліпеня 2021.
  18. У рэдакцыі «Брестской газеты», Orsha.eu і баранавіцкага выданьня Intex-Press таксама прыйшлі сілавікі
  19. Мардилович, Антон. Терроризм, беспорядки и разжигание вражды. Чем силовики объясняют обыски у журналистов по всей Беларуси(руск.) . Медиазона (13 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 ліпеня 2021. Праверана 23 ліпеня 2021.
  20. Рэйтынг ў раздзеле «Навіны і СМІ» Беларускага інтэрнэт-лічыльніка Акавіта
  21. Назвали лучшую региональную газету Архівавана 18 верасня 2016., Intex-press, 30-10-2013
  22. Баранавіцкая газета «Intex-press» святкуе 20-гадовы юбілей, Сайт БАЖ
  23. В Минске наградили лучшие региональные газеты, Press Club Belarus

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы»
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1994 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цэнзура ў Беларусі
Катэгорыя·Невызначаная мова для газеты
Катэгорыя·Газеты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сродкі масавай інфармацыі Баранавічаў