wd wp Пошук:

Ганцавіцкі час

«Ганцавіцкі час» — грамадска-палітычная газета. У друкаваным фармаце выдавалася 20 гадоў у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці (Беларусь).

Першы нумар выйшаў 24 мая 2002 года. Выданне было пераемнікам газеты «Спадарожнік», што ўпершыню на Ганцаўшчыне выйшла 14 снежня 2001 года. З першага нумара да апошняга, ад карэспандэнта да галоўнага рэдактара ў газеце працаваў Пётр Гузаеўскі, які выдаваў сваю калонку[1].

З 1 студзеня 2022 года газета «Ганцавіцкі час» спыніла выхад. Брэсцкая друкарня адмовілася друкаваць «Ганцавіцкі час»[2]. Адмовіліся друкаваць выданне і іншыя друкарні ў Брэсцкай вобласці (Пінская друкарня), а таксама друкарні г. Мінска і Гродзенскай вобласці. Рэдакцыя «Ганцавіцкага часа» працягнула працу ў анлайн.

Зноскі

  1. Колонка редактора
  2. Брэсцкая друкарня адмаўляецца друкаваць «Ганцавіцкі час» у 2022 годзе

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·2002 год у Беларусі
Катэгорыя·Газеты Беларусі на беларускай мове
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Культура Ганцавіцкага раёна
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 2022 годзе
Катэгорыя·Цэнзура ў Беларусі
Катэгорыя·Аб’яднаныя Масмедыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты Беларусі на рускай мове