wd wp Пошук:

Die Zeit

Die Zeit ([diː ˈtsaɪt], бел.: Час) — нямецкая штотыднёвая газета, якая выйшла ўпершыню 21 лютага 1946 года. Належыць кампаніі Zeit-Verlag Gerd Bucerius GmbH & Co. KG, якая ўваходзіць з 1996 года ў выдавецкую групу Georg von Holtzbrinck. Газета, якая прытрымліваецца ліберальна-цэнтрысцкіх поглядаў на палітыку (хоць часам схілялася і ў правым, і ў левым напрамку), выходзіць па чацвяргах у нардычным фармаце.

Наклад першага выпуску газеты Die Zeit склаў 25 тысяч асобнікаў. Па стане на 2009 год, па ўсім свеце кожны тыдзень прадаецца больш за паўмільёны асобнікаў. Першым галоўным рэдактарам быў прызначаны Эрнст Замхабер.

З 1978 па 1980 гады Die Zeit публікавала ў кожным выпуску рэцэнзіі на кнігі, якія сталі класікай літаратуры. Такім чынам з’явіўся спіс ста твораў, вядомы пад назвай ZEIT-Bibliothek der 100 Bücher.

Нягледзячы на тое, што газета месціцца ў Гамбургу, у яе эмблеме выкарыстоўваецца герб Брэмена. Гэта тлумачыцца тым, што гамбурзкія гарадскія ўлады пры заснаванні газеты не дазволілі выкарыстоўваць мясцовую сімволіку, а бургамістр Брэмена быў сябрам аднаго з заснавальнікаў.

Зноскі

  1. The ISSN portalParis: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0044-2070
  2. Muck Rack — 2009. Праверана 12 лістапада 2020.
  3. Werbeträgerdaten - Presseerzeugnisse.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты на нямецкай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Эразма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Газеты Германіі
Катэгорыя·Штотыднёвыя газеты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1946 годзе