wd wp Пошук:

Hasta La Fillsta

Hasta La Fillsta — беларускі гурт, які выконвае альтэрнатыўны рок. Заснаваны ў 1996 годзе. Першапачаткова выконваў песні на англійскай мове, зараз на беларускай і рускай мовах.

Гісторыя

Стварэнне

Гурт узнік у 1996 годзе. Калектыў складаўся з трох хлопцаў і адной дзяўчынкі: гітарыст, басіст, барабаншчык і вакалістка — Сяргей Канановіч, Кастусь Калеснікаў, Зміцер Харытановіч і Крысціна Мендзелеева(бел. (тар.)) бел.. Гурт гучна заявіў пра сябе ўжо праз месяц пасля стварэння, стаў лаўрэатам фестывалю альтэрнатыўнай музыкі «Уступи дорогу», які правадзіўся фондам Сораса(руск.) бел.. У гэтым складзе гурт перамог на рок-фэсце «Басовішча’97».

У 1997 годзе вакалістка гурта Крысціна Мендзелеева на Рок-каранацыі атрымала званне «Рок-князёўна’97», абышоў Вераніку Круглову.

З лістапада 1998 па 1999 у гурце таксама граў басіст Улад Плюшчаў.

У 1999 годзе яркая вакалістка гурта Крысціна Мендзелеева з’ехала вучыцца ў Бельгію і гурт на доўгі час распаўся: пасля вучобы вакалістка засталася ў Бельгіі займацца кінематаграфіяй, а хлопцы пачалі граць у іншых калектывах[1].

Адраджэнне

Праз дзесяць год пасля распаду асноўны склад гурта вырашыў зноў сабрацца пад канец 2009 года, заявіў аб гэтым на «Еўрарадыё».[2] Для запісу першых пяці песень запрасілі чатырох новых вакалістаў (Аляксандр Памідораў, Маша Яр, Саша Ракавец і Вольга Самусік), даручыў кожнаму свае кампазіцыі.

У складзе гурта вакалісткай засталася Вольга Самусік, якая раней спявала ў гуртах «Tarpach» і «žygimont VAZA». Вольга Самусік таксама атрымала тытул «Рок-князёўна» ў 2007 годзе.

Неўзабаве ўбачыў свет першы прэзентацыйны трэк з каляднага інтэрнэт-рэлізу «Праўда» на словы Францішка Багушэвіча (вакалісты Саша Ракавец і Аляксандр Памідораў).[3]

Першы канцэрт пасля ўз’яднання, які музыкі падрыхтавалі да «Свята герояў», адбыўся 23 лютага 2010 года.[4] Гурт выканаў новыя песні, якія ўвайшлі ў інтэрнэт-рэліз, а таксама некалькі старых хітоў. Канцэрт адбыўся ў кавярні «Jolly Roger Café», Мінск. У чэрвені 2010 года гурт прыняў удзел у праграме «Зорны рынг» тэлеканала СТБ.

У 2012 годзе сумесна з Палінай Рэспублікай гурт запісаў два сінгла: «Як ты»,[5] «Гадзіннік».[6]

Дыскаграфія

Склад

Першапачатковы

Бягучы склад

Літаратура

Зноскі

  1. СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА” (in ru). Музыкальная газета (7). 2006. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2006/07/0100.html. Retrieved on 2020-09-11.
  2. Hasta la fillsta вяртаецца на сцэну адразу з чатырма вядомымі вакалістамі / Еўрапейскае радыё для Беларусі
  3. Hasta La Fillsta сьпела на словы першага айчыннага рэпэра / Тузін Гітоў
  4. «Свята герояў» от IQ48, ZM99 и Hasta La Fillsta / Ultra-music.com
  5. Чернухо, Александр Полина Республика и Hasta la Fillsta презентуют песню «Як ты»(руск.) . Ultra-music.com (16 красавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2017. Праверана 29 снежня 2018.
  6. Чернухо, Александр Паліна Рэспубліка і Hasta La Fillsta запісалі другі сумесны сінгл (бел.) . Ultra-music.com (26 верасня 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2013. Праверана 29 снежня 2018.
  7. Трибьют Нейро Дюбель. Место подписи. (2013)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі