wd wp Пошук:

Google Translate

Google Translate (бел.: Гугл перакладай) — сэрвіс ад Google, які на 2015 год дазваляў перакладаць разнастайныя тэксты і вэб-старонкі на 109 мовах (у тым ліку і на беларускай). Колькасць параграфаў ці тэхнічных тэрмінаў у выточным тэксце абмяжоўваецца. Акрамя гэтага, ёсць функцыя «Перакладзены пошук», дзе можна выбраць выточную мову вынікаў і канцавую, увесці запыт і атрымаць вынік на абранай мове. 26 жніўня 2008 года сайт папоўніўся магчымасцю перакладаць з 50 моў на беларускую і наадварот з беларускай мовы на 50 іншых[1].

У адрозненне ад іншых сэрвісаў перакладу, якія працуюць з SYSTRANS, Google карыстаецца ўласнымі распрацоўкамі ў дадзенай галіне. Google Translate, як іншыя сэрвісы, не мае граматычных правілаў, таму што алгарытм выкарыстоўвае гэтак званы статыстычны аналіз, а не традыцыйны алгарытм перакладу, заснаваны на правілах[2].

Храналогія камбінацый

Набор напрамкаў перакладу павялічваўся паступова. Усяго налічваецца 15 гэтак званых стадый. Яны прыведзеныя ў храналагічным парадку.

     
  • французская → англійская
  • нямецкая → англійская
  • іспанская → англійская
     
  • кітайская (спрошчаная) → англійская
  • японская → англійская
  • карэйская → англійская
  • англійская → кітайская (традыцыйная)
  • кітайская (традыцыйная) → англійская
     
  • кітайская (спрошчаная → традыцыйная)
  • кітайская (традыцыйная → спрошчаная)
           
                 
                   
                       

Скончылася стадыя бэта-тэставання. Для беларускай, кітайскай, японскай, карэйскай, рускай, украінскай, балгарскай, грэчаскай, тайскай мовы і хіндзі стала даступная раманізацыя. Для арабскай, персідскай мовы і хіндзі таксама даступная адваротная раманізацыя. Англійскі пераклад можа быць агучаны камп’ютарным голасам. Зноскі

  1. Адэля Дубавец. Цяжкасці перакладу(нявызн.), Беларускія навіны (27 жніўня 2008). Праверана 2 верасня 2015.
  2. Франц-Джозаф Ох пацвердзіў гэта падчас яго прамовы на MT Summit 2005, заявіўшы, што «Нам правілы больш непатрэбныя» («We do not need rules any more»).
  3. Google Switches to Its Own Translation System Google Operating System (англ.)
  4. Google Statistical Machine Translation Is Live Google Operating System (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сэрвісы Google
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сайты, якія з’явіліся ў 2006 годзе
Катэгорыя·Пераклад
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта