wd wp Пошук:

Drezden

Не блытаць з Дрэздэн.

«Drezden»беларуска-ўкраінскі электронны гурт Сяргея Міхалка[1][2].

Гісторыя

19 лютага 2018 года з**’**явілася інфармацыя аб тым, што Сяргей Міхалок, лідар «Brutto» і шэрагу іншых гуртоў, арганізоўвае новы электронны праект, для фармавання ядра якога ён ужо заручыўся падтрымкай гітарыста «Океана Ельзі» Уладзіміра Апсеніцы і прадзюсара Віталя Цялезіна[3]. Па словах Міхалка, ён заўсёды быў прыхільнікам новай хвалі, у прыватнасці новай хвалі Германіі, і таіў мару стварыць свой гурт у гэтым жанры[4].

Разам з анонсам стварэння калектыву была распачата праца над аднайменным дэбютным альбомам гурта, выпуск якога адбыўся 30 жніўня 2018 года на лэйбле Саюз Мьюзік(руск.) бел.[5]. У той жа дзень выйшаў і кліп на загалоўны трэк кружэлкі «Drezden»[6].

Сам альбом «Drezden» атрымаў змешаную прэсу, а крытыкі не маглі пазбавіцца ад дакучлівых музычна-стылістычных асацыяцый з іншымі праектамі Міхалка: «Brutto», «Ляпісам Трубяцкім», «Ляпісам-98»[7][8][9]. Усяго з кружэлкі было выпушчана 4 сінгла («Drezden»[10], «Ронин»[11], «Айсберг»[12], «Каалы»[13]), на ўсе якія было знята па кліпу.

Адначасова з выпускам у свет дэбютнага альбома было абвешчана, што гурт ужо прыступіў да запісу другога[14]. Увосень 2018 года склад калектыву папоўнілі клавішнік Павел Міхалок (сын Сяргея Міхалка і ўдзельнік «Super Besse»), басіст Алесь-Францішак Мышкевіч, вядомы па выступах за «Ляпіс-98», «J:морс», «Без Билета», «Крамбамбулю», гітарыст Павел Вялічка з «Yellow Brick Road» і бубнач «Без Билета» Дзяніс Шураў, які ўжо супрацоўнічаў з Міхалком у гуртах «Brutto», «Ляпіс-98» і «Ляпіс Трубяцкі»[15].

Астатнія музыкі канцэртнага тура, пачатак якога запланаваны на восень 2019 года, стануць вядомыя пазней[16].

Удзельнікі

Гастрольныя удзельнікі
  • Павел Міхалок — клавішныя (2018 –)
  • Алесь-Францішак Мышкевіч — бас-гітара (2018 –)
  • Павел Вялічка — гітара (2018 –)
  • Дзяніс Шураў — ударныя (2018 –)
Вытворчасць

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Відэакліпы

Зноскі

  1. Сергей Михалок создал новую «пост-советико-киберпанк» группу Drezden(руск.)  (недаступная спасылка). ByCard (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2018. Праверана 18 верасня 2018.
  2. Сергей Михалок работает над проектом в духе Neue Deutsche Welle(руск.) . TUT.BY. 34mag (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  3. Лідер Brutto Сергій Міхалок запустив новий проект з гітаристом “Океану Ельзи”(укр.) . 24 Канал (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  4. “Мечтал создать электронную группу много лет”: Сергей Михалок готовит сольный проект Drezden(руск.) . TUT.BY (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  5. Сергей Михалок создал новый сольный проект Drezden. Клип и альбом уже в Сети(руск.) . TUT.BY (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  6. Сергей Михалок выпустил новый альбом «Дрезден»(руск.) . БелаПАН (30 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  7. Ступников, Денис Drezden (проект Сергея Михалка) «Drezden»(руск.) . KM.RU (22 студзеня 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  8. Ерофеев, Конрад «Напоминает интерьеры от элитных минских дизайнеров в стиле фьюжн»: Рецензия на новый альбом Михалка(руск.) . The Village (31 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  9. Мажаев, Алексей Рецензия: Drezden - «Drezden» ***(руск.) . InterMedia(руск.) бел. (10 верасня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  10. Михалок выпустил первый альбом нового проекта Drezden. Как вам это?(руск.) . Kyky.org (31 жніўня 2018). Праверана 19 кастрычніка 2019.
  11. 34mag «Ронин» – смотри новый клип группы Drezden(руск.) . 34mag (4 снежня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  12. Сергей Михалок превратился в «Айсберг» (Видео)(руск.) . InterMedia(руск.) бел. (27 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  13. Корнийко, Елена Сергей Михалок выпустил клип на песню “Коалы”(руск.) . Gazeta.ua(укр.) бел. (14 мая 2019). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  14. 34mag Willkommen bei Drezden: новый сольный проект Сергея Михалка(руск.) . 34mag (30 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2019. Праверана 19 кастрычніка 2019.
  15. Колесникова, Маша К проекту Сергея Михалка DREZDEN присоединился сын Паша Михалок(руск.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (1 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2019. Праверана 20 кастрычніка 2019.
  16. Самойленко, Александр; EvaLuna Ляпис 98 в очередной раз покорили Механику(руск.) . ROCK-UA.COM (7 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2019. Праверана 20 кастрычніка 2019.
  17. Сергей Михалок выпустил альбом своего нового проекта Drezden(руск.) . Flow (31 жніўня 2018). Праверана 18 верасня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Музычныя калектывы Беларусі
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя калектывы Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай