wd wp Пошук:

Рэната Муратаўна Літвінава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Літвінава. Рэната Муратаўна Літвінава (12 студзеня 1967, Масква) — расійская актрыса , рэжысёр, сцэнарыст і тэлевядучая. Заслужаная артыстка РФ (2003), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расіі (2001).

Біяграфія

Рэната Літвінава нарадзілася ў Маскве ў сям’і лекараў.

У 1984 Рэната паступіла на сцэнарны факультэт УДІКа. Вучылася на адным курсе з Раманам Качанавым і Аркадзем Высоцкім.

Як актрыса дэбютавала ў фільме Кіры Муратавай «Захапленні» ў 1994, як рэжысёр — у фільме «Няма смерці для мяне». Усенародная вядомасць прыйшла да яе пасля здымкі ў серыяле «Мяжа. Тайговы раман» і тэлевізійных праектаў на НТБ і Муз-ТБ.

З 2005 па 2011 год зняла некалькі музычных кліпаў спявачцы Земфіры.

У 2007 г. выдавецтвы «Амфара» і «Сеанс» ў серыі «Бібліятэка кінадраматурга» выпусцілі кнігу «Валодаць і належаць», у якую ўвайшлі навэлы і кінасцэнарыі.

У 2008 г. у пракат выйшаў паўнаметражны дакументальны фільм Літвінавай «Зялёны тэатр у Земфіры».

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры Расіі
Катэгорыя·Актрысы Расіі
Катэгорыя·Сцэнарысты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ у вобласці літаратуры і мастацтва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акцёры агучвання ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РФ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Пушкіна