Allium tuberosum — від травяністых раслін сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae), радзімай віду з’яўляецца Кітай.
Цыбуліны скучаныя, цыліндрычныя; абалонка ад цьмяна-жоўтай да жаўтлява-карычневай. Лісткі лінейныя, карацейшыя за сцябло, 1.5-8 мм шырынёй, плоскія, суцэльныя, край гладкі. Сцябло 25-60 см, цыліндрычнае. Парасонік ад паўсферычнага да паўшарападобнага, шматкветкавы. Калякветнік белы; сегменты звычайна з зялёнай або жаўтлява-зялёнай сярэдняй жылкай; унутраныя лісточкі калякветніка трохі шырэй за знешнія[3].
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[4] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая | ||||||||||||||||||
парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Allium tuberosum | |||||||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[5] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[4] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
Радзімай віду з’яўляецца Кітай; натуралізаваны і культывуецца ў Аўстраліі, Азіі, Еўропе, ЗША, на Карыбах[6][7][8].
У Азіі гэты від вырошчваюць як гародніну. У Еўропе і Паўночнай Амерыцы яго вырошчваюць у садках як дэкаратыўную расліну[9].