wd wp Пошук:

Allium trifoliatum

Allium trifoliatum — від травяністых раслін сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae), распаўсюджаны ў Міжземнамор’і.

Апісанне

Цыбуліны дыяметрам да 1.2 см, шарападобныя. Сцябло 15-45 см. Лісткоў 2-3, 5-60 см × 2-15 мм амаль прыкаранёвыя, лінейныя, рэдка пакрыты валаскамі. Парасонік дыяметрам 2.5-4 см, кветаножкі да 20 мм, у паўтара-тры разы даўжэй за сегменты калякветніка. Сегменты калякветніка 7-10 мм, белыя, з ружовай або ружавата жылкай, часта чырванеюць з узростам, ланцэтныя, вострыя. Тычынкі 1/2 даўжыні калякветніка; пылавікі жаўтлявыя. Каробачка 4-5 мм.

Таксанамія

  яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя   яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[3]   яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая
           
  парадак Спаржакветныя     падсямейства Allioideae     род Цыбуля    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў)     трыба Allieae    
Allium trifoliatum
             
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[4]   яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[3]   яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum  
       

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Міжземнамор’і — паўночны Егіпет, Кіпр, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, паўднёва-заходняя Турцыя, Грэцыя (в. Крыт, Карпатас(руск.) бел., Касас(руск.) бел. і Гаўдас(руск.) бел.), Мальта, Італія (у тым ліку Сардзінія, Сіцылія), паўднёва-ўсходняя Францыя; інтрадукаваны ў Вялікабрытанію[5][6][7][8].

На Кіпры расце на пашах, саляным стэпе, у гарыгах, на камяністых схілах, а часам і на апрацоўваных або паравых палях, ад узроўню мора да 300 метраў н.у.м.

Пагрозы і ахова

Далейшыя даследаванні неабходныя для збору інфармацыі аб патэнцыйных пагрозах для гэтага віду.

У Францыі гэты від ахоўваецца ў рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны Бераг на паўднёвым усходзе краіны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 Семейство Amaryllidaceae J. St.-Hil., nom. cons. Архівавана 21 лютага 2013. // Germplasm Resources Information Network (GRIN) — 3 чэрвеня 2003 (апошнія змены). (англ.) (Праверана 8 студзеня 2013)
  4. Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x (англ.) (Праверана 28 студзеня 2013)
  5. iucnredlist.org (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. (англ.)
  6. bgbm.org (нявызн.). (англ.)
  7. plantsoftheworldonline.org (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2021. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov (нявызн.). (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Цыбуля
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Флора Азіі