Allium cyathophorum — від аднадольных раслін род Цыбуля (Allium) сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae). Упершыню апісаны французскімі батанікамі Луі Эдуарам Бюро(руск.) бел. і Адрыенам Рэне Франшэ(укр.) бел. ў 1891 годзе[3][4].
Сінанімічная назва — Allium venustum C.H.Wright[3].
Вядомая разнавіднасць — Allium cyathophorum var. farreri (Stearn) Stearn[3].
Карані параўнальна доўгія і тоўстыя. Цыбуліны цыліндрычныя, з кудзелістым шалупіннем шэра-карычневага колеру[5].
Лісце лінейнае, па даўжыні звычайна саступае стрэлцы, 2-5 мм шырынёй[5].
Стрэлка 13-15 см вышынёй, 2-вуглаватая, нясе паўшарападобны парасонік з кветкамі ад цёмна-фіялетавага да фіялетавага колеру. Унутраныя лісточкі калякветніка трохі даўжэй знешніх[5].
Цвіце і плоданасіць з ліпеня па жнівень[5].
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[6] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая | ||||||||||||||||||
парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Allium cyathophorum | |||||||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[7] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[6] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
Эндэмік Кітая[8], вядомы з правінцый Ганьсу, Цынхай, Сычуань, Юньнань і з Тыбецкага аўтаномнага раёна[5][9].
Расце ў горных лугах і па схілах на вышыні 2700-4600 м[5].