Allium cristophii — від травяністых раслін сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae), распаўсюджаны ў Заходняй Азіі.
Цыбуліна дыяметрам 2-3 см. Сцябло 10-60 см, таўшчынёй 5-12 мм, рабрыстае. Ліст 2-7, 10-40 мм шырынёй, з доўгімі валасінкамі ўнізе і асабліва на краі, вельмі рэдка амаль голае. Парасонік паўсферычны да шарападобнага, шматкветкавы, разгалісты. Калякветнік зоркавы; сегменты пурпурова-фіялетавыя, лінейна-трохкутныя, 10-15 мм, вузкія, завостраныя, прамыя, жорсткія. Каробачка шырока зваротна-яйцападобная, шырынёй 5-9 мм[3].
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[4] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая | ||||||||||||||||||
парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Allium cristophii | |||||||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[5] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[4] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
Распаўсюджанне: паўночны Іран, Турцыя, паўднёвы Туркменістан; таксама культывуецца[6][7].
У Туркменістане яго выкарыстоўваюць, каб выганяць мышэй і прусакоў. У Еўропе яго высаджваюць у садах як дэкаратыўную расліну[8].