Allium cernuum — шматгадовая травяністая расліна, від роду Цыбуля (Allium) сямейства Амарылісавыя (Alliaceae).
Цыбуліна падоўжанай канічнай формы, даўжынёй да 5 см, дыяметрам 15 мм.
Лісце лінейнае, плоскае, з паралельным жылкаваннем, даўжынёй да 30 см, шырынёй да 2-4 мм, сабраны ў веерападобную прыкаранёвую разетку.
Кветканос даўжынёй да 50 см, панікаючы, заканчваецца схіленым уніз суквеццем — парасонікам з белых або ружовых кветак. Жоўтыя пылавікі тычынак выступаюць за мяжу вяночка кветкі. Насенне дробнае, цёмнае.
Цвіце ў ліпені-жніўні.
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[3] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая | ||||||||||||||||||
парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Allium cernuum | |||||||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[4] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[3] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
У дзікім выглядзе расце ў Паўночнай Амерыцы ў сухіх лясах, на каменных асыпках і ў прэрыях.
І цыбуліна і зеляніна ядомыя, маюць характэрны цыбульны пах. Выкарыстоўваецца таксама ў якасці дэкаратыўнай расліны.