wd wp Пошук:

Прэрыя

Прэрыя (фр.: prairie «сенажаць», «лужок») — паўночнаамерыканская форма стэпу, вегетацыйная зона на Сярэднім Захадзе ЗША і Канады. Складае ўсходні край Вялікіх раўнін. Сустракаюцца таксама і невялікімі ізаляванымі арэаламі (напрыклад, Джэксанскія прэрыі ў штаце Місісіпі). Абмежаваная вегетацыя, якая выяўляецца ў рэдкасці дрэў і кустоў, абумоўлена ўнутракантынентальным размяшчэннем і Скалістымі горамі, якія засланяюць прэрыю з захаду ад ападкаў. З гэтай акалічнасцю звязаны засушлівыя кліматычныя ўмовы.

Фаўна прэрый

Прэрыі раней насялялі мільёны бізонаў. Да канца XIX стагоддзя белыя пасяленцы практычна вынішчылі іх, знішчыўшы такім чынам жыццёвую і культурную аснову шматлікіх індзейскіх плямёнаў. Таксама характэрным жыхаром прэрый з’яўляюцца лугавыя сабачкі, каёты.

Сёння прэрыя ўяўляе велізарную штучна слаба арошаныя тэрыторыі, якія выкарыстоўваюцца ў сельскагаспадарчых мэтах. На іх вырошчваецца пшаніца, кукуруза і іншыя аграрныя культуры.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Стэпы
Геаграфія Паўночнай Амерыкі
Вялікія Раўніны