wd wp Пошук:

2-я партызанская брыгада імя К. С. Заслонава

2-я партызанская брыгада имя К. С. Заслонавапартызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрадаў, вылучаных з 1-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Аршанскага, Сенненскага, Талачынскага, Лепельскага, Чашніцкага, Халопеніцкага раёнаў. 27 чэрвеня 1944 года брыгада (905 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Брыгада была створана на базе атрадаў імя Чапаева, імя Лазо, імя Панамарэнкі, «Малады бальшавік», «Мсцівец», В. П. Комлева, вылучаных з 1-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны ўчынялі дыверсіі на чыгуначных участках ОршаМінск, Віцебск — Орша, на шашэйных і грунтавых дарогах Віцебск — Лепель, Віцебск — Сянно, Сянно — Багушэўск, Лепель — Чашнікі і іншых. 21 — 24 кастрычніка 1943 года разам з брыгадай «Аляксея» (пазней імя Данукалава) удзельнічала ў штурме нямецкага гарнізона ў вёсцы Бачэйкава, разбілі гарнізон у вёсцы Слабодка Бешанковіцкага раёна. У аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгунках Багушэўск — Орша, Талачын — Орша падарвалі больш за 300 рэек. У студзені — лютым 1944 года вялі баі за вёскі Вялікая Вядрэнь і Гурына, разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Лужкі Чашніцкага раёна, вялі баі каля вёсак Доўгае, Люлюкі Бешанковіцкага, Лізуны Багушэўскага, Мажулева Сенненскага раёнаў. У красавіку — маі 1944 года наносілі ўдары па гарнізонах у вёсках Маковічы, Грачэвічы і Чэрцы Лепельскага раёна, актывізавалі дыверсійныя дзеянні на чыгунцы Орша — Мінск каля станцыі Талачын і на чыгуначным участку Орша — Коханава. З брыгадамі Сенненскай і 2-й Беларускай імя Панамарэнкі ў ноч на 8 чэрвеня 1944 года прарвалі лінію нямецкай абароны каля вёсак АдамаўкаСялец Халопеніцкага раёна. У чэрвені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі на рубяжы вёсак Пасынкі, Кажары, Гілі Чашніцкага раёна, разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Слабада Халопеніцкага раёна.

Памяць

У 1975 годзе ў вёсцы Грынькі Чашніцкага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе