wd wp Пошук:

Яўген Савельевіч Зак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зак. Яўген Савельевіч (Эўгеніўш) Жак (Eugeniusz Żak; 15 снежня 1884, Мінская губерня — 15 студзеня 1926, Парыж) — беларускі, французскі і польскі мастак.

Рыбак

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў в. Магільна Мінскай губерні, цяпер Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. Вучыўся спачатку ва Уздзе, затым у павятовай гімназіі ў Нясвіжы. Закончыў гімназю ў Варшаве. З 1901 года ў Францыі, Мюнхене і Італіі, у 1904 годзе вярнуўся ў Парыж.

Удзельнік Восеньскага салона (з 1904 года), Салона незалежных, выставак Нацыянальнага Таварыства вытанчаных мастацтваў. У 1906-08 гадах здзейсніў паездку ў Брэтань. Удзельнік Таварыства польскіх мастакоў у Францыі. У 1910 годзе яго праца набыта для Люксембургскага музея. У 1911 годзе персанальная выстаўка ў галерэі Druet. З 1912 года прафесар Académie La Palette. У 1913 годзе жэніцца на мастачцы Ядзвізе Кон, якая пасля стане кіраўніком Galerie Žak.

Выстаўляўся ў галерэях Парыжа, Нью-Ёрку, Кёльне і Лондане. У 1914—16 гадах жыве на поўдні Францыі.

У 1916 годзе прыязджае ў Польшчу, на радзіму яго жонкі, у горад Чэнстахова. Наведвае Варшаву, яго лічаць адным з заснавальнікаў руху мастакоў «RYTM» стылю ар-дэко (Варшава, 1922). У 1922 годзе ён з’яжджае ў Германію, дзе працуе з Kunst und Dekoration. З 1923 года ў Парыжы.

Яго творчасць знаходзілася пад уплывам сімвалізму, лічыцца прадстаўніком неакласіцызму.

Некаторыя малюнкі Зака захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[4].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Eugène Zak
  3. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  4. Корпоративная коллекция Белгазпромбанка. Зак Евгений

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Парыжская школа
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Асобы