wd wp Пошук:

Яраслаў Яраполчыч

Яраслаў Яраполчыч (?— 11.8.1102) — князь луцкі, князь берасцейскі, старэйшы сын уладзіміра-валынскага і тураўскага князя Яраполка Ізяславіча.

Па звестках В. Тацішчава, Яраслаў пры жыцці бацькі ў 1079 годзе валодаў Луцкам. Магчыма, пасля Любецкага з’езду быў вымушаны саступіць свае ўладанні Давыду Ігаравічу. У пачатку ХІІ ст. авалодаў Берасцем, якое, імаверна, разлічваў захаваць за сабою як кампенсацыю за свае былыя ўладанні адабраныя кіеўскім князем Святаполкам Ізяславічам. У 1101 годзе Яраслаў Яраполчыч быў захоплены ў Берасці сваім дзядзькам вялікім князем Святаполкам і зняволены ў Кіеве. Пры заступніцтве кіеўскага духавенства быў вызвалены, але ў 1102 годзе ўцёк ад Святаполка на Берасцейшчыну. Быў схоплены на рацэ Нуры сваім стрыечным братам Яраславам Святаполчычам. Вернуты ў Кіеў, дзе паўторна зняволены. Неўзабаве памёр у няволі.

У летапісах няма звестак, ці быў Яраслаў жанаты і ці меў дзяцей. Аднак, на думку А. Назаранкі, сынамі Яраслава Яраполчыча былі клецкі князь Вячаслаў Яраславіч, які традыцыйна лічыцца сынам Яраслава Святаполчыча, і гарадзенскі князь Усеваладка, які традыцыйна лічыцца сынам Давыда Ігаравіча. Паводле В. Тацішчава, Яраслаў пакінуў пасля сябе сына Юрыя, пра якога іншыя крыніцы не згадваюць.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Князі берасцейскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1103 годзе
Катэгорыя·Ізяславічы Тураўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1070-я гады
Катэгорыя·Князі луцкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы