wd wp Пошук:

Васіль Мікітавіч Тацішчаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тацішчаў. Васі́ль Мікі́тавіч Таці́шчаў (29 (19) красавіка 1686, Пскоўскі павет — 26 ліпеня 1750, сядзіба Болдзіна (цяпер Сонечнагорскі раён, Маскоўская вобласць)) — расійскі дзяржаўны дзеяч, гісторык.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую інжынерную і артылерыйскую школу. Удзельнік Палтаўскай бітвы (1709). Шмат год кіраваў заводамі на Урале.

Выявіў і надрукаваў кароткую рэдакцыю Рускай праўды, Судзебнік 1550 года. Аўтар першага расійскага энцыклапедычнага слоўніка «Лексікон расійскі гістарычны, геаграфічны, палітычны і грамадскі» (ч. 1—3, 1793, да літары К).

Галоўная праца В. М. Тацішчава — «Гісторыя Расійская» (т. 1—4, 1768—1784; т. 5, 1848) — збор рускіх і замежных летапісных і іншых старажытных крыніц, частка якіх, у т. л. Полацкі летапіс, не збераглася. Часта паводле В. Тацішчава дэталізуюць многія падзеі, у т.л. з гісторыі Беларусі, напрыклад: намер князя Глеба Менскага ў 1119 заваяваць Наўгародскую і Смаленскую землі, час заснавання горада Барысава, паходжанне назвы «Белая Русь», герба Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоні» і інш. Аднак, праўдзівасць унікальных звестак В. Тацішчава пастаўлена пад сумненне.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Папярэднік:
-
Губернатар Астраханскай губерні
1741–1745
Пераемнік:
Іван Ануфрыевіч Брылкін
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1750 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Астраханскія губернатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1686 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 красавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыкі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Географы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Заснавальнікі гарадоў
Катэгорыя·Тацішчавы
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 26 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пскове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Дмітраўскім павеце
Катэгорыя·Паплечнікі Пятра I