wd wp Пошук:

Валынскае княства

Валынскае княства — старажытнарускае княства ў басейне верхняга і сярэдняга цячэння Заходняга Буга і правых прытокаў Прыпяці. Сталіца — Уладзімір-Валынскі.

Узнікла ў канцы X ст. на землях валынян, бужан і дулебаў. Першы князь — Усевалад Уладзіміравіч, сын Уладзіміра Святаславіча. На Любецкім з’ездзе (1097) Уладзіміра-Валынскае княства атрымаў Давыд Ігаравіч, рашэннем Віцічаўскага з’езда (1100) яно аддадзена Святаполку Ізяславічу. У 1118 захоплена Уладзімірам Усеваладавічам Манамахам, які пасадзіў там княжыць свайго сына Андрэя (да 1134). У 1134—54 князем быў Ізяслаў Мсціславіч. У 1-й пал. XII ст. ў залежнасць ад Уладзіміра-Валынскае княства трапіла Гарадзенскае княства, у другой пал. XII ст. — турава-пінскія князі, у склад княства ўвайшла Берасцейская зямля. Найбольш магутнасці дасягнула пры Рамане Мсціславічу, які ў барацьбе з буйнымі феадаламі Валыні ўмацаваў княжацкую ўладу, у 1199 заваяваў галіцкія землі, у выніку ўтварылася Галіцка-Валынскае княства.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Княствы Русі
Катэгорыя·Сярэдневяковая Украіна