wd wp Пошук:

Ян Янавіч Сянкевіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сянкевіч. Ян Сянкевіч (нар. 18 лютага 1995, Гродна) — беларускі футбаліст, нападнік польскага клуба «Алімпія» з Эльблёнга.

Клубная кар’ера

Выхаванец ДЮСШ «Белкард», з 2013 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». У сезоне 2014 замацаваўся ў рэзервовай камандзе гродзенцаў.

Перад сезонам 2015 значная колькасць маладых ігракоў, у тым ліку і Сянкевіч, была пераведзена ў асноўны склад. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўнай камандзе «Нёмана» ў першым матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1), калі выйшаў у стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. 23 мая 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 75-й хвіліне матча з «Мінскам» (0:2). У 2015—2016 гадах працягваў выступаць за дубль, зрэдку з’яўляючыся ў асноўным складзе гродзенцаў.

У сезоне 2017 на правах арэнды выступаў за мікашэвіцкі «Граніт», з 11 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У пачатку 2018 года, пакінуўшы гродзенскі клуб, далучыўся да магілёўскага «Дняпра», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[2]. У складзе магіляўчан стаў трывала з’яўляцца на полі, звычайна выходзячы на замену.

У лютым 2019 года, калі стала вядома пра аб’яднанне «Дняпра» з мінскім «Промнем», накіраваўся на прагляд у сталічны клуб, але не падышоў. У выніку, у сакавіку 2019 года далучыўся да «Смалявічаў» і неўзабаве падпісаў кантракт[3]. У складзе смалявіцкай камандзе часцей выхадзіў на замену. У ліпені 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік»[4], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену.

У лютым 2020 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[5], аднак пазней пакінуў клуб і на сезон 2020 быў заяўлены ў складзе «Ліды». Стаў адным з ключавых ігркоў лідскай каманды, з 10 галамі ўзначальваў спіс бамбардзіраў Першай лігі.

У ліпені 2020 года перайшоў у «Гарадзею»[6]. Спачатку трывала з’яўляўся ў складзе, з кастрычніка стаў заставацца на лаўцы запасных. У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Іслаччу» і мазырскай «Славіяй», а ў лютым далучыўся да «Смаргоні» і неўзабаве падпісаў кантракт[7]. Гуляў у стартавым складзе каманды.

У ліпені 2021 года перайшоў у польскі клуб «Алімпія» з Эльблёнга[8].

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012Д3Белкард10
2013дубльНёман152
2014дубльНёман245
2015Д1Нёман40
2016Д1Нёман40
2017Д2Граніт2911
2018Д1Дняпро230
2019 (1)Д2Смалявічы82
2019 (2)Д2Спадарожнік154
2020 (1)Д2Ліда1210
2020 (2)Д1Гарадзея72
2021 (1)Д1Смаргонь100

Зноскі

  1. Yan Senkevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Сенкевич стал игроком “Днепра”
  3. Сенкевич подписал контракт со “Смолевичами”
  4. “Спутник” арендовал у “Смолевичей” Сенкевича
  5. Восемь игроков подписали контракт с “Гранитом”
  6. Официально: Ян Сенкевич стал футболистом “Городеи”
  7. Нападающий Ян Сенкевич перешел в “Сморгонь”
  8. Ян Сенкевич сменил “Сморгонь” на клуб польского Д3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпія Эльблёнг
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Белкард