wd wp Пошук:

Ян Кароль Копаць

Ян Кароль Копаць (? — 1 мая 1681) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

У 1630-1640-я годы вучыўся ў Навадворскай акадэміі ў Кракаве, Кракаўскай акадэміі, Падуанскім універсітэце.

Староста берасцейскі ў 16521665 і 16701680. Вялікі літоўскі чашнік у 16561658 і падстолі ў 1658, ваявода полацкі з 1658; пасол на соймы 1648, 1650, 1653.

У палітычнай дзейнасці цесна звязаны з ваяводам віленскім і вялікім гетманам літоўскім Паўлам Янам Сапегам, нясвіжскім ардынатам Міхалам Казімірам Радзівілам. У 1664-1665 падтрымліваў групоўку Пацаў, выступаў разам з імі за пажыццёвае абранне караля. У 1660-я годы стаў дзяржаўцам дрыскім, бельскім, ковенскім, атрымаў Гарадзенскую эканомію.

Незадаволеная ім полацкая шляхта выступіла ў падтрымку Багуслава Радзівіла, прызначанага полацкім ваяводам яшчэ ў 1654; спрэчка паміж імі скончылася пераводам у 1670 Яна Кароля на пасаду кашталяна троцкага.

У 1672 быў маршалкам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага.

Фундатар кляштара бенедыкцінцаў ў Гарадзішчы каля Пінска.

Сям’я

Паходзіў з роду Копцяў, сын Васіля Копця і Барбары Хадкевіч, дачкі кашталяна віленскага Гераніма Хадкевіча.

Ажаніўся з Лукрэцыяй Марыяй Строцы, удавой полацкага ваяводы Аляксандра Людвіка Радзівіла. З ёй меў дзвюх дачок:

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Падстоліі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1681 годзе
Катэгорыя·Старосты дрысенскія
Катэгорыя·Памерлі 1 мая
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Ваяводы полацкія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Адміністратары Гарадзенскай эканоміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Старосты ковенскія
Катэгорыя·Старосты берасцейскія
Катэгорыя·Старосты бельскія
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Копці (род)
Катэгорыя·Кашталяны троцкія