wd wp Пошук:

Шляхам гадоў

«Шля́хам гадо́ў» — неперыядычны гісторыка-літаратурны зборнік, які выдаваўся ў 19901994 гадах у Мінску на беларускай мове. Выйшлі 4 выпускі. Укладальнікамі часопіса былі Генадзь Кісялёў (першы выпуск), Уладзімір Мархель (другі і трэці выпускі), Язэп Янушкевіч (чацвёрты выпуск)[1].

Змест

Часопіс друкаваў невядомыя або малавядомыя дакументы і матэрыялы пераважна крыніцазнаўчага характару па гісторыі беларускай літаратуры і культуры. Меў рубрыкі «З архіваў і кнігасховішчаў», «Эпісталярная спадчына», «Пісьменнікі пра сябе», «Іншамоўнае сваё», «Штрыхі да жыццяпісаў», «Літаратурныя пенаты» і інш. Апублікаваў асобныя творы старажытнай і новай беларускай літаратуры, пераклады лацінскамоўных (Міхал Карыцкі, Францішак Князьнін) і польскамоўных (Андрэй Рымша, Кароль Жэра, папярэднікі і сучаснікі Адама Міцкевіча, Тадэвуш Лада-Заблоцкі, Янка Купала) твораў беларускіх аўтараў[1].

У зборніках апублікаваны публіцыстычныя творы Рамуальда Падбярэскага і Браніслава Тарашкевіча, аглядны артыкул У. Шчэбедзева «Беларуская літаратура» (пераклад з італьянскай мовы), раздзел з дысертацыі Ігната Дварчаніна пра Францыска Скарыну (пераклад з чэшскай мовы), артыкул Міхаіла Піятуховіча «Рукапісы А. Рыпінскага», які змяшчае унікальныя матэрыялы (паэмы «Тарас на Парнасе» і «Два д’яўлы», п’еса «Адвячорак»), эпісталярый з архіваў «Нашай нівы» і Якуба Коласа, перапіска нямецкага славіста Рудольфа Абіхта і Антона Луцкевіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Караткевіча, пісьмы Францішка Багушэвіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Жылкі, успаміны Аляксандра Уласава, Вацлава Ластоўскага, Пятра Бітэля, развагі Івана Шамякіна і Эрнеста Ялугіна аб працы над творамі гістарычнай тэматыкі, матэрыялы да біяграфій Васіля Цяпінскага, Ю. Ляскоўскага, Фелікса Тапчэўскага, Віктара і Кастуся Каліноўскіх, Антона і Івана Луцкевічаў, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Алеся Гаруна, тэксталагічныя распрацоўкі па творчасці Максіма Багдановіча і Якуба Коласа, матэрыялы пра памятныя мясціны і сабраныя калекцыі пісьменнікаў, рэцэнзіі на найбольш важныя выданні па гісторыі культуры, весткі з музеяў і іншая інфармацыя[2].

Водгукі

У рэцэнзіі Эмануіл Іофэ адзначае, што зборнік адрозніваецца маштабам ахопу цікавых падзей гісторыка-літаратурнага жыцця, а таксама здзіўляе чытача дыяпазонам розных жанраў[3].

У артыкуле «З ракі памяці», прысвечаным першаму выпуску зборніка, адзначаецца, што ён варты высокай ацэнкі чытачоў. На думку рэцэнзента, у далейшым лепш адмовіцца ад вестак, таму што для гэтага ёсць перыёдыка, а таксама трэба ўдакладніць назвы раздзелаў[4].

Выпускі

Зноскі

  1. 1 2 Генадзь Кісялёў. «Шляхам гадоў» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 218.
  2. Генадзь Кісялёў. «Шляхам гадоў» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 616 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 218—219.
  3. Іофэ Э. Р. З глыбінь стагоддзя // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1991. — № 4. — С. 122.
  4. Алесь Вішнеўскі. З ракі памяці // Спадчына. — 1991. — № 1. — С. 110—112.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1994 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Часопісы на беларускай мове
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта