wd wp Пошук:

Віктар Отан Каліноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каліноўскі.

Віктар Отан Каліноўскі (21 красавіка 1833, в. Мастаўляны — 6 лістапада 1862, Якушоўка, цяпер Свіслацкі раён) — гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху 1860-х г. Старэйшы брат Кастуся Каліноўскага.

Біяграфічныя звесткі

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Свіслацкай і Гродзенскай гімназіях. У 1852 паступіў на медыцынскі факультэт(руск.) бел. Маскоўскага ўніверсітэта. 3 1856 у Пецярбургу.

Па даручэнні Віленскай археалагічнай камісіі працаваў у Імператарскай публічнай бібліятэцы, адшукваў старадаўнія рукапісы па гісторыі Літвы і Беларусі. У 1858-62 адзін з кіраўнікоў нелегальнай рэвалюцыйнай арганізацыі, якую складалі выхадцы з Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны ў Пецярбургу. Распаўсюджваў сярод членаў арганізацыі гістарычную літаратуру, займаўся вярбоўкай новых членаў, наладжваў сувязі з рэвалюцыйнымі арганізацыямі Кіева і Масквы.

Супрацоўнічаў са штодзённай польскамоўнай газетай «Słowo» («Слова»), якую выдаваў у 1859 у Пецярбургу І. Агрызка. Восенню 1862 захварэў на сухоты, выехаў да бацькі ў фальварак Якушоўка Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні, дзе і памёр.

Навуковая дзейнасць

3 1857 падтрымліваў навуковыя сувязі з бібліятэкай Асалінскіх(руск.) бел. у Львове, з яе супрацоўнікам, а потым дырэктарам А. Бялёўскім(руск.) бел., дапамагаў яму ў выданні спадчыны гетмана Станіслава Жалкеўскага, навуковай працы «Monumenta Poloniae Historica(польск.) бел.».

Падчас працы ў Публічнай бібліятэцы складаў генеалагічныя даведкі для прыватных асоб, даследаваў гісторыю ВКЛ, антыпрыгонніцкіх сялянскіх рухаў на Беларусі і Украіне. Падрыхтаваў да друку на рускай мове манаграфію «Уманская разня» пра паўстанне 1768(руск.) бел. украінскіх сялян у г. Умань (цяпер Чаркаская вобласць, па невядомых прычынах праца не выйшла ў свет). Складальнік «Каталога калекцыі Жэготы Анацэвіча» (СПб., 1859), дзе апісаў першакрыніцы і ў каментарыях выказаў свае погляды па пытаннях беларускай і польскай гісторыі.

Сабраў унікальную бібліятэку, якая налічвала больш за 5000 рукапісаў і кніг, прысвечаных галоўным чынам гісторыі ВКЛ.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 11 красавіка 2022.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Свіслацкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1862 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1833 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 красавіка
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Ваўкавыскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)