wd wp Пошук:

Пятро Бітэль

Пятро Бітэль, сапр. Пётр Іванавіч Бітэль (19 чэрвеня 1912, Радунь Лідскага павета — 18 кастрычніка 1991, Вішнева; Псеўданімы: Леанід з-пад Вішнева) — беларускі паэт, перакладчык, краязнавец, настаўнік.

Біяграфія

Скончыў Беларускую Віленскую настаўніцкую семінарыю (1931). У 1931—1939 гадах настаўнічаў. У 1944 годзе вывезены ў Германію, вызвалены ў 1945 годзе, служыў у Чырвонай Арміі.

У 19461947 гадах працаваў настаўнікам, у 1947 годзе звольнены з настаўніцкай працы. Стаў праваслаўным святаром. У 1950 годзе арыштаваны і асуджаны на 10 гадоў. Зняволенне адбываў у Кемераўскай вобласці, Омску і Джэзказгане. У 1956 годзе вызвалены. Да 1963 служыў у царкве.

У 19631974 гадах зноў настаўнічаў. Скончыў Мінскі педінстытут (1970). Рэабілітаваны ў 1978.

Творчасць

Дэбютаваў у 1929 годзе пад псеўданімам Леанід з-пад Вішнева ў часопісе «Шлях моладзі», дзе публікаваўся і пазней. Аўтар паэм «Замкі і людзі» (1968), «Сказанне пра Апанаса Берасцейскага» (1984).

Пераклаў на беларускую мову творы А. МіцкевічаПан Тадэвуш», «Конрад Валенрод», «Гражына», «Дзяды», «Крымскія санеты»), польскамоўныя паэмы і п’есы В. Дуніна-Марцінкевіча, аповесць Ю. Крашэўскага «Хата за вёскай», (1989), паасобныя творы М. Канапніцкай, Б. Пруса, Ю. Славацкага, Г. Сянкевіча, М. Лермантава, А. Пушкіна, І. Франко, Т. Шаўчэнкі, Б. Брэхта, Ё. В. Гётэ, Ф. Шылера і інш.

Рукапіс перакладу паэмы «Пан Тадэвуш» зроблены ў лагеры на паперы з мяшкоў з-пад цэменту, захоўваецца ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 18 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Радуні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў Вішневе
Катэгорыя·Памерлі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 чэрвеня
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Памерлі ў Маладзечне
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта