wd wp Пошук:

Францішак Дыянізы Князьнін

Францішак Дыянізы Князьнін (польск.: Franciszek Dionizy Kniaźnin; 4 кастрычніка 1750, г. Віцебск — 25 жніўня 1807) — беларускі і польскі паэт, драматург, перакладчык; у ранні перыяд яго творчасць блізкая да ракако, у позні — да сентыменталізму.

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Віцебскі езуіцкі калегіум (1764) і сам стаў езуітам. У 1764—70 вучыўся ў Полацку, Нясвіжы, Слуцку. 3 1770 у Варшаве, выкладаў. 3 1775 сакратар князя А. К. Чартарыйскага, з 1783 прыдворны паэт Чартарыйскіх у Пулавах (Люблінскае ваяводства). Калі здароўе Ф. Князьніна пагоршылася, ён перабраўся ў Коньскаволю, дзе яго даглядаў паэт і святар Францішак Заблоцкі. Памёр і пахаваны там жа.

Творчасць

У зборніку «Carmina» (1781) змешчаны пераклады Гарацыя, «Трэнаў» Я. Каханоўскага, оды і элегіі на лацінскай мове. Аўтар зборніка «Байкі» (1776) на ўзор Ж. Лафантэна, «Эротыкі» (т. 1—2, 1779) у духу анакрэантычнай паэзіі, «Вершы» (1783) з элементамі стылю ракако. У зборніку «Паэзія» (т. 1—3, 1787—89) змешчана любоўна-ідылічная, палітычная (у т.л. вершы «Да Тадэвуша Касцюшкі»), рэлігійная лірыка. Сярод драматычных твораў — пастаралі з рысамі беларускага фальклору, гераічна-патрыятычныя п’есы («Гектар»).

Опера «Цыганы» на лібрэта Ф. Князьніна ставілася ў Слонімскім тэатры Агінскага (1786). У некаторых вершах услаўляў край маленства — Віцебшчыну.

На беларускую мову асобныя творы Ф. Князьніна пераклалі Алесь Жлутка, Лявон Баршчэўскі, Н. Мерашчак, Л. Семянюк.

Бібліяграфія

Беларускія пераклады

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Franciszek Dionizy Kniaznin // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Franciszek Dionizy Kniaźnin // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Bibliothèque nationale de France Franciszek Dionizy Kniaźnin // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Паэты Польшчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Памерлі ў 1807 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1750 годзе
Катэгорыя·Лацінамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Пулаўскім павеце
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каньскаволі
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 25 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага езуіцкага калегіума