wd wp Пошук:

Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Заблоцкі. Тадэвуш Гіляравіч Лада-Заблоцкі (Заблоцкі-Лада) (27 жніўня 1811, в. Лугінава Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Лугінавічы Сенненскі раён, Віцебская вобласць — жнівень 1847, Каўказ) — паэт, перакладчык.

Біяграфія

Скончыў Віцебскую гімназію. У 1831 паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт; удзельнічаў у тайным студэнцкім згуртаванні. За вершы антыцарскага зместу ў 1833 выключаны з універсітэта, высланы на радзіму; зняволены ў віцебскай турме. З 1837 у выгнанні — спачатку ў Таганрогу, потым (у 1838) адпраўлены салдатам на Каўказ. Даслужыўся да падпаручніка; быў кіраўніком саляных капальняў. Зблізіўся з грузінскімі, азербайджанскімі і рускімі паэтамі.

Творчасць

Пісаў на польскай мове. Ёсць звесткі, што пісаў таксама па-беларуску. Пры падтрымцы Ю. Крашэўскага і Р. Падбярэскага ў 1845 выдаў зборнік «Паэзія». Перакладаў на польскую мову творы заходне-еўрапейскіх аўтараў; пераклаў на французскую мову ўкраінскія народныя песні («Украінскія песні», Парыж, 1845); на рускую — «Гісторыю Азербайджана» А. Бакіханава. Сваім родным мясцінам прысвяціў паэтычныя творы: паэму «Ваколіцы Віцебска», элегіі «Да Дзвіны», «Даўжанскае возера», «Вілія» і інш. На матэрыялах «Хронікі» М. Стрыйкоўскага напісаў баладу «Ляшка».

Беларускія пераклады

На беларускую мову творы Т. Лады-Заблоцкага перакладалі П. Бітэль, У. Мархель, К. Цвірка.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12919669X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Tadeusz Łada-Zabłocki // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ад халеры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Перакладчыкі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1811 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі на французскую мову
Катэгорыя·Памерлі ў 1847 годзе
Катэгорыя·Польскамоўныя паэты
Катэгорыя·Перакладчыкі на польскую мову
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай мужчынскай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
Катэгорыя·Перакладчыкі з украінскай мовы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных