wd wp Пошук:

Цімафей Іванавіч Валковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Валковіч. Цімафей Іванавіч Валковіч (руск.: Тимофей Иванович Волкович; 21 лютага 1899, Жукава, Мсціслаўскі павет, Расійская імперыя — 1 ліпеня 1981, Баравічы, РСФСР) — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр (1945).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Жукава Мсціслаўскага павета (цяпер — Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці Расіі) ў сям’і вясковага дзячка. Рускі[1].

Скончыў Мсціслаўскае духоўнае вучылішча (1914), да кастрычніка 1917 года вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі[2].

Працоўную дзейнасць пачаў у 1918 годзе пісарам Магілёўскага губернскага суда, справаводам Піранскага валаснога ваенкамата. У Чырвоную армію ўступіў добраахвотнікам у маі 1919 года. Удзельнічаў у баях на Заходнім фронце супраць палякаў у складзе другога Гомельскага пралетарскага батальёна, у кастрычніку пад Заслаўем быў паранены.

Выбіраўся сябрам Любавіцкага валаснога выканаўчага камітэта, праз 4 месяцы прызначаны валасным ваенкамам Казімірава-Слабадской воласці. У жніўні 1920 года Мсціслаўскім павятовым камітэтам партыі накіраваны на вучобу ў Маскву.

У 1923 годзе скончыў 1-ую Маскоўскую кавалерыйскую школу. Працягнуў службу ў 2-ім кавалерыйскім палку 1-й каўказскай дывізіі «Чырвонага казацтва» — памочнікам камандзіра ўзвода, загадчыкам разведкі палка, памочнікам начальніка штаба. У маі 1928 года — начальнік пагранразведкі на польска-савецкай мяжы, з 1933 года — начальнік вайсковай разведкі Далёкаўсходняга ўмацаванага раёна Дэ-Кастры, з 1937 года — старшы памочнік начальніка 9-га аддзела штаба Далёкаўсходняй ваеннай акругі. У сакавіку 1940 года прызначаны для асобных даручэнняў пры камандуючым Закаўказскай ваеннай акругай[2].

Са снежня 1940 года — палкоўнік, камандзір 47-й горна-стралковай дывізіі Закаўказскай ваеннай акругі. У жніўні 1941 — лютым 1942 года — камандзір 402-й стралковай дывізіі. Са жніўня 1942 года — камандзір 75-й стралковай дывізіі, што знаходзілася ў Іране. Са снежня 1943 па май 1945 года — камандзір 117-й гвардзейскай стралковай Бярдзічаўскай дывізіі 1-га Украінскага фронту.

У 1947 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, з 1948 па 1956 год — начальнік Шуйскага ваеннага вучылішча (пераведзенага потым у горад Баравічы).

З 1956 года — у адстаўцы па хваробе. Жыў у горадзе Баравічы Наўгародскай вобласці. Памёр 1 ліпеня 1981 года[2].

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (21 лютага і 6 красавіка 1945), чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, сямю медалямі (у тым ліку юбілейным медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»). Быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін горада Бярдзічава.

Зноскі

  1. Узнагародны ліст Ц. І. Валковіча
  2. 1 2 3 У. Л. Гасянкоў. Валковіч Цімафей Іванавіч: Генералы з Мсціслаўшчыны // Памяць: Мсціслаўскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 259—260
Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Памерлі ў Наўгародскай вобласці
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1981 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Каўказа»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манастыршчынскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»