wd wp Пошук:

Далёкаўсходняя ваенная акруга

Тэрыторыя ДВА

Далёкаўсходняя ваенная акруга — аператыўна-стратэгічнае тэрытарыяльнае аб’яднанне Узброеных Сіл Расіі, якое дыслакуецца ў далёкаўсходнім рэгіёне краіны.

Створана 31 ліпеня 1918 года. У склад акругі ўваходзяць тэрыторыі Рэспублікі Саха (Якуція), Прыморскага, Хабараўскага і Камчацкага краёў, Амурскай, Магаданскай, Сахалінскай абласцей, Чукоцкай аўтаномнай акругі, Яўрэйскай аўтаномнай вобласці.

З верасня 2006 камандуючы Далёкаўсходняй ваеннай акругай — генерал-палкоўнік Уладзімір Булгакаў, герой Расіі (за ўдзел у вайскоўцаў аперацыях у Чачні). На тэрыторыі акругі дыслакуюцца дзве агульнавайсковыя арміі (5-я і 35-я), у склад якіх уваходзяць пяць мотастралковых, адна танкавая, чатыры кулямётна-артылерыйскія дывізіі, дзве асобныя мотастралковыя брыгады, восем артылерыйскіх брыгад і палкоў, тры ракетныя і тры зенітныя ракетныя брыгады, іншыя часткі. На тэрыторыі акругі таксама дыслакуюцца 83-я паветрана-дэсантная брыгада і 14-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння ГВУ ГШ УС РФ.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 2010 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Ваенныя акругі СССР
Катэгорыя·Ваенныя акругі Расіі
Катэгорыя·Воінскія часці, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга