wd wp Пошук:

Манастыршчынскі раён

Манасты́ршчынскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — г.п. Манастыршчына.

Геаграфія

Плошча раёна — 1513,75 км².

Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным захадзе з Краснінскім, на паўночным усходзе з Смаленскім, на ўсходзе з Пачынкаўскім, на паўднёвым усходзе з Хіславіцкім раёнамі Смаленскай вобласці. На паўднёвым захадзе і захадзе раён мяжуе з Беларуссю.

Раён размяшчаецца на Смаленска-Краснянскім узвышшы. Водападзел ракі Дняпро і Сажа. Паўднёвая частка раёна ў Сожаўскай нізіне. Асноўная рака — Віхра.

На падвышаных, добра дрэнажаваных водападзельных дзялянках пераважаюць дзярнова-сярэднепадзолістыя глебы на лёсападобных суглінках і марэне. У паніжэннях рэльефу звычайныя дзярнова-сільнападзолістыя забалочаныя і дзярновыя забалочаныя, у далінах рэк — поймавыя глебы. Лясы займаюць 11,1 % тэрыторыі.

Гісторыя

У 1929 годзе утвораны Манастыршчынскі раён з цэнтрам у Манастыршчыне.

Дэмаграфія

Колькасць насельніцтва — 9 195 чал. (2017).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

З 2015 года ў Манастыршчынскім раёне 202 населеных пункта ў складзе 1 гарадскога і 6 сельскіх паселішчаў:[2]:

Гарадскія паселішчы

  1. Манастыршчынскае гарадское паселішча

Сельскія паселішчы

  1. Аляксандраўскае сельскае паселішча
  2. Барсукоўскае сельскае паселішча
  3. Гогалеўскае сельскае паселішча
  4. Новаміхайлаўскае сельскае паселішча
  5. Собалеўскае сельскае паселішча
  6. Татарскае сельскае паселішча

Эканоміка

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі і збожжавытворчасці, ільнаводстве, вырошчванні бульбы.

Транспарт

Манастыршчына злучана дарогамі рэгіянальнага значэння з Смаленскам, Красным, Хіславічамі і Мсціславам.

Славутасці

Вядомыя ўраджэнцы

Зноскі

  1. Смоленская область. Общая площадь земель муниципального образования
  2. Закон Смоленской области от 28.05.2015 № 78-з «О преобразовании муниципальных образований Монастырщинского района Смоленской области, об установлении численности и срока полномочий депутатов представительных органов первого созыва вновь образованных муниципальных образований Монастырщинского района Смоленской области, а также порядка избрания, полномочий и срока полномочий первых глав вновь образованных муниципальных образований Монастырщинского района Смоленской области»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Манастыршчынскі раён