wd wp Пошук:

Хіюмаа

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Хі́юмаа (эст.: Hiiumaa) — востраў на захадзе Эстоніі, другі па велічыні ў краіне. Агульная плошча — 989 км². Уваходзіць у склад павета Хійу. Насельніцтва (2014 г.) — 8 589 чал.

Геаграфія і прырода

Заходняя частка Хіюмаа

Хіюмаа – адзін з самых паўночных астравоў Заходняга Эстонскага архіпелага. Месціцца на ўсходзе Балтыйскага мора ў 115 км на паўднёвы захад ад Таліна, сталіцы Эстоніі. Даўжыня з захаду на ўсход — 55,45 км. Найбольшая шырыня — 44,8 км.

Фарміраванне вострава пачалося 455 мільёнаў гадоў таму, першапачаткова як ўскраіны метэарытнага кратэра. Паверхня нізінная. Вышэйшы пункт — 68 м. На захадзе знаходзіцца невялікае марэннае ўзвышша з выдмамі. На паўночна-ўсходнім узбярэжжы сустракаюцца берагавыя ўступы, якія ўтвараюць месцамі абрывы. Усходнюю частку пакрывае складзеная вапнякамі раўніна з агаленнямі карсту, лугамі і зараснікамі ядлоўца. У цэнтральнай частцы пераважаюць лясы і заліўныя лугі. Фаўна прадстаўлена птушкамі, грызунамі, дробнымі драпежнікамі. Улетку берагі наведваюць балтыйскія цюлені.

Гісторыя

Першыя людзі трапілі на востраў Хіюмаа прыкладна ў 5 тысячагоддзі да н. э. Тут яны сяліліся сезонна, займаліся рыбалоўствам і паляваннем на цюленяў. У першай палове 1 тысячагоддзя да н. э. пачалі ладзіцца пахавальні ў каменных магільнях, што можа ўскосна сведчыць пра ўзнікненне сталых паселішчаў. Археалагічныя знаходкі сведчаць, што палеткі земляробаў з’явіліся толькі ў XI - XII стст. н. э.

Першая пісьмовая ўзгадка пра Хіюмаа была зроблена толькі ў 1228 г., калі Маанзундскі архіпелаг быў заваяваны нямецкімі рыцарамі-мечнікамі. У 1254 г. востраў падзелены паміж Лівонскім аддзелам Тэўтонскага ордэна і Эзэль-Вікскім біскупствам. У пачатку XVI ст. астравіцяне моцна пацярпелі ад эпідэміі чумы. У 1559 г. востраў апынуўся пад кіраваннем дацкага караля. У 1563 г. быў захоплены шведамі. Другая палова XVI - пачатак XVIII стст. вядомы ў гісторыі Хіюмаа як “шведскі век”, калі на востраве існавалі як эстонскія, так і шведскія паселішчы, здабывалася соль, працавала шкляная мануфактура.

Падчас Вялікай Паўночнай вайны ў 1710 г. востраў Хіюмаа трапіў у склад Расійскай імперыі. У 1781 г. частка шведскага насельніцтва была выслана на тэрыторыю Украіны. Дзякуючы блізкасці да горада Санкт-Пецярбург востраў хутка развіваўся як прамысловы і суднабудаўнічы цэнтр. У 1913 г. была праведзена электрычнасць.

З 1918 г. Хіюмаа ў складзе Эстоніі. У XX ст. на востраве дзейнічалі ваенна-марскія базы. З 1990 г. святкуецца дзень хіюмаанцаў.

Эканоміка

Адміністрацыйна востраў Хіюмаа ўваходзіць у склад павета Хійу. Найбуйнейшае паселішча — горад Кярдла. У 2011 г. на востраве было зарэгістравана 603 кампаніі і 581 індывідуальны прадпрымальнік[1]. Традыцыйныя галіны эканомікісельская гаспадарка, лясная гаспадарка, рыбалоўства і турызм. Акрамя таго, развіваюцца прадпрыемствы па вытворчасці электраабсталявання і пластыкавага пакавання. Важную ролю адыгрывае абслугоўванне міжнароднага транзіту.

Зноскі

  1. Business in Hiiumaa

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы Балтыйскага мора
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Маанзундскі архіпелаг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы Эстоніі
Катэгорыя·Павет Хіюмаа
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта