wd wp Пошук:

Чума

Чума (лац.: pestis) — вострае прыродна-ачаговае інфекцыйнае захворванне групы каранцінных інфекцый, якое працякае ў выключна цяжкім агульным стане, ліхаманкай, паразай лімфавузлоў, лёгкіх і іншых унутраных органаў, часта з развіццём сепсісу. Захворванне характарызуецца высокай смяротнасцю.

Узбуджальнікам з’яўляецца чумная палачка (лац.: Yersinia pestis), адкрытая ў 1894 годзе адначасова двума навукоўцамі: французам Аляксандрам Йерсенам і японцам Кітазата Сібасабура.

Інкубацыйны перыяд доўжыцца ад некалькіх гадзін да 3—6 дзён. Найбольш распаўсюджаныя формы чумы — бубоная і лёгачная. Смяротнасць пры бубонай форме чумы дасягае 95 %, пры лёгачнай — 98—99 %. У цяперашні час пры правільным лячэнні смяротнасць складае 5—10 %.

Вядомыя эпідэміі чумы (гл. Чорная смерць), якія панеслі мільёны жыццяў, пакінулі глыбокі след у гісторыі чалавецтва.

Зноскі

  1. 1 2 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Заанозы
Біялагічная зброя
Чума
Прыродна-ачаговыя інфекцыі
Захворванні паводле алфавіта
Асабліва небяспечныя інфекцыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных