wd wp Пошук:

Хатман-Абральёс

Не блытаць з Абральёс — архіпелагам берагоў Бразіліі. .mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Ха́тман-Абральёс (англ.: Houtman Abrolhos) — архіпелаг з 122 малых каралавых астравоў на паўднёвым усходзе Індыйскага акіяна. Уваходзіць у склад аўстралійскага штата Заходняя Аўстралія. Агульная плошча сушы — 16,4 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія

Архіпелаг Хатман-Абральёс месціцца прыкладна ў 60 км на захад ад узбярэжжа Заходняй Аўстраліі. Выцягнуты з паўднёвага ўсходу на паўночны захад на 90 км. З’яўляецца найбольш паўднёвай групай каралавых атолаў у Індыйскім акіяне.

У складзе архіпелага вылучаюць некалькі самастойных груп астравоў: Валабі, Істэр і Пелсарт. Найбуйнейшы востраў — Уэст-Валабі ў групе Валабі, які займае плошчу 6,21 км².

Лічыцца, што астравы ўзніклі 10 тысяч — 8 тысяч гадоў таму ў выніку ўзняцця ўзроўню акіяна, калі мацерыковыя часткі сушы Заходняй Аўстраліі апынуліся пад вадой. На падводных плато з’явіліся каралавыя рыфы, паступова з арганічных адкладанняў сфарміравалася новая суша.

Клімат трапічны засушлівы. У лютым тэмпература можа дасягаць +28,5°C, у ліпені і жніўні апускацца да +15,3°C. Штогадовая колькасць ападкаў — 277 мм.

Прырода

Флора астравоў Хатман-Абральёс блізкая да флоры мацерыковай Заходняй Аўстраліі. Пераважаюць хмызнякі-ксерафіты і зараснікі салянкі. Разам з гэтым на астравах ёсць мангры. Найбольшая разнастайнасць раслін на востраве Уэст-Валабі, дзе налічваецца 124 віды.

Наземная фаўна бедная, прадстаўлена дробнымі валабі, пацукамі, паўзунамі, марскімі птушкамі, крабамі і казуркамі. Дзякуючы дзейнасці чалавека сюды трапілі каты, мышы і трусы. Апошнія былі ліквідаваны. Вядзецца барацьба з увезенымі грызунамі. Аўстралійскія рыбакі садзейнічалі пашырэнню папуляцыі валабі, калі перавозілі іх на дробныя, раней незаселеныя астравы.

Падводны жывёльны свет вакол астравоў адрозніваецца разнастайнасцю. Вылучаюць 389 відаў рыб, 194 віды каралаў, 44 віды крабаў, 492 віды марскіх малюскаў. Сустракаюцца ластаногія, кіты, марскія чарапахі.

Гісторыя

Астравы былі выпадкова адкрыты ў 1619 г. галандскай экспедыцыяй на чале Фрэдэрыка дэ Хатмана. Мяркуецца, што былі названы ім у гонар паўднёваамерыканскіх астравоў Абральёс, якія Ф. дэ Хатман мог раней наведваць у 1598 г.

4 чэрвеня 1629 г. на рыфах каля астравоў пацярпела крушэнне судна Галандскай Ост-Індскай кампаніі “Батавія”. 282 чалавекі здолелі выратавацца і высадзіліся на каралавым востраве. Капітан А. Якабс разам з групай афіцэраў і маракоў пакінулі пацярпелых і на шлюпцы адплылі ў Батавію за дапамогай. Чалец экіпажа Геранім Карнэліс, які ўзначаліў тых, хто застаўся на астравах, планаваў захапіць выратавальны карабель і стварыць на зноў адкрытых землях незалежнае каралеўства. Ён загадаў салдатам Ост-Індскай кампаніі перасяліцца на іншы востраў нібы ў пошуках вады. Прыхільнікі Г. Карнэліса арганізавалі сярод астатніх ацалелых рэпрэсіі. Пры гэтым было забіта некалькі жанчын і дзіця. Паміж мяцежнікамі і салдатамі разгарнуліся баявыя дзенні. У выніку мяцеж быў задушаны выратавальнай экспедыцыяй на чале капітана Ф. Пельсарта.

У 1840 г. астравы Хатман-Абральёс былі даследаваны экіпажам брытанскага карабля “Бігль”, які разам з рэшткамі пацярпелых суднаў знайшоў радовішчы фасфатаў. У 18841896 гг. прыватная аўстралійская кампанія здабыла на астравах болей за 48 000 тон угнаенняў.

У 1890 г. астравы Хатман-Абральёс былі афіцыйна ўключаны ў склад Заходняй Аўстраліі.

Гаспадарчая дзейнасць

Астравы Хатман-Абральёс сезонна наведваюцца аўстралійскімі рыбакамі, аднак іх дзейнасць рэгулюецца законам. З сярэдзіны 1990-х гг. на рыфах каля астравоў будуюцца аквафермы, акрамя таго вядзецца пошук нафты.

Астравы вабяць турыстаў, асабліва аматараў нырання з аквалангам. Развіццю турызма замінае забарона на стварэнне сталага жылля. Абмяркоўваецца магчымасць скасавання гэтай забароны.

Галерэя

Спасылкі

  1. http://www.censusdata.abs.gov.au/census_services/getproduct/census/2016/quickstat/SSC50654
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Астравы Аўстраліі
Катэгорыя·Архіпелагі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Індыйскага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Незаселеныя астравы
Катэгорыя·Геаграфія Заходняй Аўстраліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных