wd wp Пошук:

Шлюпка

Рабочая шлюпка

Шлюпка (ад нідэрл.: sloep — шлюп[1]) — агульная назва невялікіх бяспалубных парусна-вяслярных ці маторных суднаў. Адрозніваюць шлюпкі транспартныя (ял) і з вострымі ўтварэннямі кармы (вельботы). Паводле прызначэння бываюць выратавальныя, рабочыя, карабельныя.

Рабочая шлюпка — штатны плавальны сродак карабля, прызначаны для транспартыроўкі і іншых патрэб. Мае два рымы для фаліняў, пад’ёмныя рымы для закладкі за іх таляў (гака) карабельнай пад’ёмнай прылады, якая забяспечвае пад’ём шлюпкі на борт і спуск яе на ваду.

Выратавальная шлюпка адкрытага тыпу, разлічаная на 74 пасажыры

Выратавальная шлюпка — калектыўны выратавальны сродак (звычайна вельботнага тыпу). Запас плавучасці забяспечваецца герметычнымі паветранымі скрынямі альбо пенапластам. Банкі, планшыр, а таксама вонкавыя паверхні корпуса выратавальнай шлюпкі афарбоўваюць у аранжавы колер. У насавой частцы з абодвух бортаў пішуць габарыты шлюпкі, дапушчальную колькасць людзей, порт прыпіскі і назву судна, якому належыць шлюпка. На суднах бываюць выратавальныя шлюпкі закрытага тыпу з жосткай надбудовай, з полымятрывалай ізаляцыяй альбо сістэмай вадзяной абароны, з радыястанцыяй[2].

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.655
  2. Ваенна-марскі слоўнік = Военно-морской словарь (руск.)  / под. ред. адмирала флота В. Н. Чернавина. — М.: Воениздат, 1990. — 511 с. — ISBN 5-203-00174-X. , с.477

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Лодкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара