wd wp Пошук:

Акваланг

Акваланг. 1 — Шланг, 2- Мундштук; 3 — Клапан (рэдуктар); 4 — Рамяні мацавання; 5 — Наспінны шчыток; 6 — Рэзервуар (газавы балон)

Акваланг (лац.: aqua — вада, англ.: lung — лёгкае[1].) — апарат для дыхання чалавека пад вадой. Вынайдзены Жакам Івам Кусто і Эмілем Ганьянам у 1943 годзе. Складаецца з балонаў са сціснутым паветрам (да 200 атмасфер), аўтамата, што рэгулюе выдыханне і паступленне паветра адпаведна ціску навакольнага асяроддзя і іншых элементаў. У комплексе з маскай, гідракамбінезонам, ластамі выкарыстоўваецца ў падводным спорце і паляванні, у даследваннях, выратавальнай службе.

Літаратура

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.40-41
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дайвінг
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула