wd wp Пошук:

Халакост у Пружанскім раёне

Халакост у Пружа́нскім раёне — сістэматычнае праследаванне і вынішчэнне габрэяў на тэрыторыі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці акупацыйнымі ўладамі нацысцкай Германіі і калабарацыяністамі ў 1941—1944 гадах падчас Другой сусветнай вайны, у рамках палітыкі «Канчатковага вырашэння габрэйскага пытання» — састаўная частка Халакосту ў Беларусі і Катастрофы еўрапейскага габрэйства.

З адміністрацыйнага распараджэння № 1 командуючага тылам групы армій «Цэнтр» генерала фон Шэнкендорфа ад 7 ліпеня 1941 года:[1]

«III. Адметныя знакі для габрэяў і габрэек

1. Усе габрэі і габрэйкі, якія знаходзяцца на занятай расейскай тэрыторыі і якія дасягнулі 10-гадовага ўзросту, безадкладна абавязаны насіць на правым рукаве верхняга адзення і сукенцы белую стужку шырынёй у 10 см з намалёванай на ёй сіянісцкай зоркай ці жоўтую павязку шырынёй у 10 см.

2. Такімі павязкамі забяспечваюць сябе самі габрэі і габрэйкі.

3. Габрэяў катэгарычна забараняецца вітаць. Парушальнікі будуць найстражэйшае пакараны мясцовым камендантам па месцу жыхарства.»

Генацыд габрэяў у раёне

Для ажыццяўлення палітыкі генацыду і правядзення карных аперацый адразу ўслед за вайскамі ў раён прыбылі карныя падраздзяленні войскаў СС, айнзацгрупы, зондэркаманды, таемная палявая паліцыя (ГФП), паліцыя бяспекі і СД, жандармерыя і гестапа. Практычна адразу яны аддзялялі габрэяў ад астатніх жыхароў і забівалі іх альбо заганялі ў гета ў рамках ажыццяўлення канчатковага вырашэння габрэйскага пытання.

Ва ўсіх буйных вёсках раёна былі раённыя ўправы і паліцэйскія гарнізоны з калабарацыяністаў. Яшчэ да восені 1941 года ва ўсіх населеных пунктах раёна былі старасты.

Акупацыйныя ўлады пад страхам смерці забаранілі габрэям знімать жоўтыя латы ці шасціканцовыя зоркі (апазнавальныя знакі на вопратцы), выходзіць з гета без спецыяльнага дазволу, мяняць месца пражывання і кватэру ўнутры гета, хадзіць па тратуарам, карыстацца грамадскім транспартам, знаходзіцца на тэрыторыі паркаў і грамадскіх месцаў, наведваць школы.[2]

Ужо з першых дзён акупацыі раёна немцы пачалі забіваць габрэяў. Гэткія «акцыі» (такім эўфемізмам гітлераўцы клічылі арганізаваныя імі масавыя забойствы) паўтараліся мноства разоў у многіх месцах. Напрыклад, былі 30 габрэяў з Шарашова, якія да 1942 года хаваліся ў Белавежскай пушчы[3].

Многія габрэі ў Пружанскім раёне былі забіты падчас карнай аперацыі нацыстаў «Прыпяцкае балота» (Pripiatsee) ці «Прыпяцкі марш», якая праводзілася з 19 ліпеня па 31 жніўня 1941 года. План гэтай аперацыі быў распрацаваны ў штабе войскаў СС пры рэйхсфюрары СС Гімлеры і ставіў мэтай адпрацоўку і правядзенне першых масавых забойстваў габрэяў вайскамі СС на тэрыторыі Беларусі. Непасрэднымі выканаўцамі аперацыі былі кавалерыйская брыгада СС, а таксама 162-я і 252-я пяхотныя дывізіі пад агульным кіраўніцтвам найвышэйшага начальніка СС і паліцыі тылу групы армій «Цэнтр» групенфюрара СС Бах-Зелевского (Целевского).[4]

У тых населеных пунктах, дзе габрэяў забілі не адразу, іх трымалі ва ўмовах гета аж да поўнага знішчэння.

За час акупацыі, якая працягвалася да 17 ліпеня 1944 года[5], габрэі Пружанскага раёна былі практычна поўнасцю вынішчаны.

Помнік у Белавежскай пушчы габрэям з Шарашова, забітым нацыстамі.

Гета

Немцы, реалізоўваючы нацысцкую праграму вынішчэння габрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета.

У Пружанскім гета (20 кастрычніка 1941 — 31 студзеня 1943) нацыстамі і калабарацыяністамі былі закатаваныя больш за 10 000 габрэяў.

Гета ў Канстанцінава

Вёска Канстанцінава была акупаваная часткамі вермахта ўлетку 1941 года.

У вёсцы (мясцовыя жыхары называлі яе гэтакжа «калонія Канстанцінава») да вайны налічвалася 35 габрэйскіх і 6 беларускіх двароў, і насельніцтва складалася з прыкладна 184 габрэяў і 35 беларусаў. Гета ў вёсцы праіснавала да кастрычніка (2 лістапада[6]) 1942 (да восені 1943[7]) года, калі немцы пераправілі габрэяў спачатку ў Ружаны, а затым у Ваўкавыск, дзе ўсіх растралялі. Габрэйскія дамы ў вёсцы засталіся цэлымі.[8][9]

У ліпені 1944 года пры адступленні немцы спалілі Канстанцінава і вёску Воля, якая знаходзіцца побач. Вёска Канстанцінава пасля вайны не была аднаўлена, а яе тэрыторыя (прынамсі каля паловы) лічыцца цяпер вёскай Воля (цяпер Ружанскага сельсавета). На месцы колішняй вёскі ля дарогі ўсталявана пліта з тэкстам: «У гэтым урочышчы была вёска Канстанцінава. У 1944 годзе яна была спалена, а насельніцтва растраляна фашыстамі».[8][9]

Гета ў Лыскава

Па дадзеных НДК (акт № 5 ад 10 студзеня 1945 года), гета ў вёсцы Лыскава (Зеляневіцкі сельсавет) праіснавала да 2 лістапада 1942 года[10].

Першае масавае забойства габрэяў у Лыскава было праведзенае 1 ліпеня 1942 года, забітыя былі пахаваныя у брацкай магіле ў вёсцы Баяры (Зеляневіцкі сельсавет)[11].

2 лістапада 1942 года габрэяў мястэчка, якія яшчэ засталіся жывымі, сагналі на кірмашную плошчу, дзяцей пагрузілі на падводы, а дарослых пагнали пехатой у Ваўкавыск, забіваючы тых, хто адставаў па дарозе. Кіраваў арганізацыяй і падрыхтоўкай да вынішчэння гета камісар вёскі Элерт. У Ваўкавыску асуджаных людзей непрацяглы час пратрымалі за драцяным абгароджваннем пад адкрытым небам, а потым растралялі — усяго 654 чалавекі[10]).

Апублікаваны няпоўны спіс забітых у Лыскава габрэяў[12].

Выпадкі ўратавання і «Праведнікі народаў свету»

У Пружанскім раёне сем чалавек былі удастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак найглыбейшай удзячнасці за дапамогу, аказаную габрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:

Памяць

На месцы забойства пружанскіх габрэяў усталяваны помнік, а на габрэйскіх могілках горада узведзены мемарыяльны комплекс у памяць ахвяр Катастрофы[17].

У 1 кіламетры да паўночнага захаду ад Ружанаў, у лесе, ўсталёваны помнік на брацкай магіле габрэяў, падпольшчыкаў і савецкіх вайсковых вязнаў. У 1965 годзе на гэтай магіле быў усталяваны абеліск у памяць аб забітых ружанскіх габрэях.[18][19]

Помнікі ахвярам генацыду габрэяў усталёваны у Лінава, Аранчыцах і ў Белавежскай пушчы — габрэям з Шарашова[20].[21][22][23]

Апублікаваны няпоўныя спісы габрэяў загінутых Пружанскага раёна[13].

Крыніцы

  1. Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 4683, опись 3, дело 952, лист 2
  2. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.), М. А. Коршак i iнш.. (рэдкал.), В. М. Туркевіч, Л. А. Павяльчук (укладальнікi). «Памяць. Iванаўскi раён», «БЕЛТА», 2000, — стр. 167 ISBN 985-6302-23-4 (бел.)
  3. Саевич Ф. К. «Записки лесничего Беловежской пущи», Минск, издательство «Технопринт», 2002, с. 9-10 ISBN 985-464-307-7
  4. А. Литвин. Убийцы, газета «Беларусь сегодня», 03.12.2003
  5. «Памяць. Пружанскi раён», 1992, с. 148
  6. «Памяць. Пружанскi раён», 1992, с. 245
  7. «Памяць. Пружанскi раён», 1992, с. 145
  8. 1 2 Краткая справка о результатах обследования 5 населенных пунктов Брестской области, полностью уничтоженных оккупантами вместе с населением и не восстановленных.
  9. 1 2 Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ). — фонд 1440, опись 3, дело 771, листы 126—131
  10. 1 2 «Памяць. Пружанскi раён», 1992, с. 244
  11. «Памяць. Пружанскi раён», 1992, с. 243
  12. «Памяць. Пружанскi раён», 1992, с. 243-244
  13. Яд Вашем. История спасения. Чубак Геновефа
  14. Яд Вашем. История спасения. Пашкевич Анна
  15. Яд Вашем. История спасения. Попко Андрей
  16. Яд Вашем. История спасения. Паук Лидия
  17. Памятник жертвам Холокоста в Пружанах
  18. С. В. Марцелев (главный редактор), Н. В. Берилло, В. Д. Будько и др., Минск, «Белорусская советская энциклопедия», 1990, ISBN 5-85700-017-3 Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область
  19. Гродно — Пинск Архівавана 19 верасня 2020.
  20. И. Разумовский. Памятник жертвам Холокоста Архівавана 4 сакавіка 2016.
  21. Магіла ахвяр фашызму. Вёска Лінова (в/ч 67675) (бел.)
  22. Воспоминания Берла Блюштейна The destruction of Lineve(недаступная спасылка) (англ.)
  23. Магіла ахвяр фашызму. Вёска Аранчыцы

Літаратура

Дадатковая літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Гета ў Беларусі
Катэгорыя·Халакост у Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Пружанскага раёна