wd wp Пошук:

Ружанскі сельсавет

Ружа́нскі сельсавет (да 2015 года — Ружа́нскі пасялко́вы саве́т) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — гарадскі пасёлак Ружаны.

Гісторыя

16 ліпеня 1954 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР утвораны Ружанскі сельсавет шляхам аб’яднання скасаваных Бярэзніцкага і Малочкаўскага сельсаветаў[1]. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета са Славаціцкага сельсавета перададзена вёска Блізная[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Калазубскага сельсавета (4 населеныя пункты: Бор-Ліпы, Кавалі, Мікіцічы, Юндзілы)[3]. 12 ліпеня 1963 года ў склад Кулянскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Байкі, Блізная, Воля, Галавічна, Карасі, Малочкі і Манчыкі)[4]. 16 красавіка 1973 года перайменаваны ў Паўлаўскі сельсавет, адначасова Вольскі сельсавет перайменаваны ў Ружанскі сельсавет[5]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 14 населеных пунктаў.

1 снежня 2009 года рашэннем Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў №242 у склад Ружанскага пасялковага савета ўключаныя ўсе населеныя пункты — Астравок, Буцькі, Варанілавічы, Верчыцы, Вітараж, Еськаўцы, Калазубы, Каплі, Клепачы, Ласасін, Перасадзічы, Таўцвілы, Шчытна — ліквідаванага Варанілавіцкага сельсавета; а таксама ўсе населеныя пункты — вёскі Байкі, Блізная, Бор-Ліпы, Воля, Заполле, Кавалі, Карасі, Куляны, Малочкі, Манчыкі, Поланск, Уласавічы, Юндзілы і хутар Мікіцічы — ліквідаванага Ружанскага сельсавета[6].

29 мая 2015 года Ружанскі пасялковы савет быў пераўтвораны ў сельсавет[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 студзеня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 12 ліпеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  5. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  6. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Банк законов. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2013. Праверана 3 мая 2018.
  7. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области». Решение Брестского областного Совета депутатов от 29 мая 2015 г. № 94(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Ружанскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2015 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат