Зеляне́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Зеляневічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Зеляневічы. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Зіновіцкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Зіновічы[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. 18 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Магілявецкага сельсавета, цэнтр перанесены ў вёску Зеляневічы, сельсавету вернута былая назва — Зеляневіцкі[2]. 7 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лыскаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: Барысікі, Вільянава, Груск, Гута, Лібярполь, Лыскава, Масявічы)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2199 чалавек[4], з іх 91,7 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 2,3 % — палякі[5].