wd wp Пошук:

Фурункул

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Скула. Фурункул (-ёз; лац.: furunculus — зладзюжка), або скула — гнойна-амярцвяльнае запаленне валасянога мяшэчка(англ.) бел. і навакольнай злучальнай тканкі, абумоўленае ўкараненнем залацістых(англ.) бел. стафілакокаў. Узнікае праз забруджванне скуры хімічным рэчывам, мікратраўму, расчухванне і павышаную дзейнасць потавых і сальных залоз. Развіваецца на ўсялякім участку скуры, акрамя далоні і ступні. Множнае адначаснае і паслядоўнае ўзнікненне здараецца пры цукровым дыябеце. Пры зліцці і пашкоджанні глыбокіх слаёў скуры і падскурнай клятчаткі(англ.) бел. ўтвараецца карбункул. Ускладненне хваробы выклікае лімфадэніт і лімфангіт[1]. Праяўляецца праз пачырванне фурункула, на месцы якога адзначаецца боль і сверб[2].

Зноскі

  1. Фурункул // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 16. — С. 576. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6.
  2. Вольга Кулінковіч. Фурункулы не выціскаць // Звязда : газета. — 19 сакавіка 2011. — № 51 (26915). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні скуры і яе прыдаткаў
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе