wd wp Пошук:

Стафілакок

Стафілакок (Staphylococcus) — род бактэрый сямейства Micrococcaceae.

Апісанне

Прадстаўнікі гэтага роду — нерухомыя сферычныя клеткі, дыяметр якіх складае ад 0,6 да 1,2 мкм. Спор не ўтвараюць. Грамдадатныя (афарбоўваюцца ў сіні колер).

Стафілакокі — факультатыўныя анаэробы. Хемаарганатрофы. Здольныя да ўтварэння таксічных рэчываў.

Размнажаюцца дзяленнем у розных плоскасцях. Для прадстаўнікоў роду характэрна размяшчэнне мікробных клетак скопішчамі, «вінаграднымі гронкамі» ў чыстай культуры, могуць таксама размяшчацца паасобку або парамі.

Устойлівыя да фізічных і хімічных фактараў.

Значэнне

У склад гэтага роду ўваходзяць патагенныя і ўмоўна-патагенныя для чалавека віды, якія каланізуюць насаглотку, ратаглотку і скурныя пакровы. Могуць выклікаць запаленні (нагнаенне ран, абсцэсы, ангіны), харчовыя інтаксікацыі і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы, дзе адсутнічае перанакіраванне з лацінскай назвы таксона
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Бактэрыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Бактэрыі